Палацін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палацін
Палацін
Палацін
Каардынаты: 41°53′18″ пн. ш. 12°29′13″ у. д. / 41.888333° пн. ш. 12.486944° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Рым, Італія

Вышыня вяршыні

40 м


Палацін (Італія)
Палацін
Палацін
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Палацін (лац.: Palatinus) — адзін з сямі ўзгоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Гермал (вышыня 51 м) і Палацый (вышыня 51,2 м). Узгорак абмежаваны невялікімі далінамі Рымскага Форуму і Вялікага Цырку. Паводле падання, ўзгорак абавязаны сваім імем Палесе, багіні пастухоў, у гонар якой праводзіліся Паліліі — святы ачышчэння, якія адзначалі ад часоў узнікнення Рыма.

Рымляне тоеснілі з Палацінам месца, дзе Ромул пабудаваў горад і насамрэч на ўзгорку былі выяўленае самае старажытнае ў Рыме паселішча. Захаваліся рэшткі муроў так званага «Квадратнага Рыму» (8 ст. да н.э.), узведзеных, паводле падання, Ромулам. У час Рэспублікі на гэтым узгорку знаходзіліся храмы Юпітэра Віктара (пабудаваны ў 295 да н.э.), Юпітэра Статара (294 да н.э.) і інш., а таксама дамы заможных патрыцыяў, у т.л. Краса і Цыцэрона. У перыяд Імперыі тут была рэзідэнцыя імператараў, Палацін ператварыўся ў грандыёзны ансамбль імператарскіх палацаў (Палацый Аўгуста, палацы Тыберыя, Флавіяў і Септымія Севера). У Сярэднявеччы быў каменяломняй.

У 219 годзе на Палацінскім узгорку пабудаваны храм, у які сабраны ўсе святыні Рыма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stierlin, Henri Imperium Romanum — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — С. 41-44. — ISBN 3-8228-8729-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]