Сымон Акольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Старонка з гербоўніка С. Акольскага «Orbis Poloni» (Кракаў, 1642)

Сымон АКОЛЬСКІ (1580 — 1653) з роду Вршоўцаў гербу Равіч — гісторык, геральдыст, складальнік польскага гербоўніка, вядомы прапаведнік.

Нарадзіўся ў г. Камянец-Падольскі, дзе і прыняў пастрыжэнне ў манахі Дамініканскага ордэна. Актыўна прапаведаваў у горадзе і яго наваколлі, стаў вядомым сярод мясцовага насельніцтва (атрымаў мянушку Шымон з Камянца).

У 1637—38 гг. Акольскі ў якасці палкавога святара суправаджаў гетмана польнага М. Патоцкага, па мянушцы Мядзвежая Лапа, у двух паходах супраць мяцежных запарожцаў. Правадырамі казакоў былі Я. Астранін і Д. Гуня. Падчас паходу Акольскі пісаў нататкі, якія сталі каштоўнай крыніцай па гісторыі фармавання ўкраінскага этнаса. Гэтыя дзённікі былі перакладзены з польскай на рускую мову гісторыкам С. Лукомскім у 1738, а потым выкарыстаны С. Вялічкам пры напісанні «Летапіса падзей у Паўднёва-Заходняй Расіі у XVII ст.» (1848 — 64). Нататкі С. Акольскага, як мяркуецца, былі выкарастаны Н. В. Гогалем пры напісанні гістарычнага рамана «Тарас Бульба».

Другім укладам С. Акольскага ў культуру стаў яго геральдычны твор Orbis Polonus (у перакладзе з лаціны — «Свет польскі») — трохтомны геральдычны даведнік, напісаны на лаціне, у якім маецца апісанне ўсіх польскіх шляхецкіх гербаў, з указаннем іх паходжання, звязаныя з імі легенд, пералікам прозвішчаў, што належаць да кожнага герба і апісаннем выдатных дзеяў прадстаўнікоў таго ці іншага рода. Кніга прайшла апрабацыю і канфірмацыю ў прадстаўнікоў царквы і Ордэна, атрымала адабрэнне караля Уладзіслава Вазы. Яна карысталася поспехам не толькі ў Польшчы, але і сярод рускага дваранства, многія прадстаўнікі якога мелі польскія карані. Доказ прыналежнасці да дваранства быў значным пытаннем у XVII стагоддзі, і наяўнасць такога даведніка рабіла гэту справу нашмат лягчэйшай. Стаўшы экспертам у гэтай галіне, С. Акольскі кансультаваў прадстаўнікоў многіх арыстакратычных сем'яў. Ён, напрыклад, аднаўляў герб князя А. Курбскага, пасля таго, як ён вярнуўся ў Польшчу. Orbis Polonus да цяперашняга часу цытуюць спецыялісты па геральдыцы. Кніга ў значнай ступені не страціла навуковай каштоўнасці і цяпер, застаецца яскравым узорам еўрапейскай гістарычнай і палітычнай думкі XVII стагоддзя.

Прызнанне грамадскай значнасці працы С. Акольскага выявілася ў прысваенні яму навуковай ступені: у 1641 г., калі быў выданы першы том, С. Акольскі меў ступень бакалаўра Св. Фамы (у той жа час ён быў прызначаны на пасаду настаяцеля дамініканскага кляштара ў Камянцы-Падольскім); праз два гады, калі выходзіў другі том, стаў прафесарам. У 1648 г. С. Акольскі атрымаў пасаду генерала (правінцыяла) Дамініканскага ордэна на Русі. Цэнтр гэтай правінцыі знаходзіўся ў Львове.

Творы Акольскага[правіць | правіць зыходнік]

«Orbis Poloni» пачынаецца з удзячнага звароту да караля Уладзіслава Вазы
  • Дыярыюш дзеяў ваенных паміж войскам каронным і запарожскім у снежні 1637 г. (польск. «Dyaryusz transactiey wojennej między wojskiem koronnem i zaporoskiem w r. 1637 miesiąca Grudnia przez Mikołaja Potockiego zaczętej i dokończonej»; Замосць, 1638)
  • Працяг дыярыюша ваеннага (польск. «Kontynuacya dyaryusza wojennego»; Краков, 1639)
  • «Orbis polonus etc.» (Краков, 1641—43) — геральдычны твор пра польскую шляхту.
  • «Żywoty niektórych św. zakonnic dominikanek» (Краков, 1638, часть I. Часть II. «Niebo ziemskie Anjolów w ciele palma i lilija ozdobione etc.» Львоў, 1644).
  • «Kioviensium et Czernichoviensium episcoporum etc. ordo et numeris descriptus» (Львов, 1646; пераклад на польскую мову ксяндза Серватоўского выданы ў Кракаве ў 1853 г.)
  • «Russia florida etc.» (Львоў, 1646; 7-е выданне — Лейпцыг, 1759) — гісторыя Дамініканскага ордэна на Русі; таксама агульная інформацыя пра насельніцтва, вобласці, манастыры рускія і інш.
  • «Miscellanea» (Рукапісы і лісты С. Акольскага, не апублікаваныя), захоўваюцца ў Дамініканскім кляштары ў Львове.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ossoliński, Wiadomości historyczno-krytyczne (т. I)
  • Pauli, Starożytnosci galicyjskie
  • Baracz, Rys dziejów zakonu kaznodziejskiego (т. II)
  • St.Krzyczanowski, De Simonis Okolscii vita et scriptis historicis (1870)
  • Дневник Симеона Окольского // Мемуари, относяшиеся к исторни Южной Руси. Киев, 1896, Вып.2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]