Уладзіслаў Ваза
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{ДД}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Уладзіслаў Ваза, Уладзіслаў ІV (9 чэрвеня 1595, Лобзаў каля Кракава — 20 мая 1648, Мерач, цяпер Мяркіне (Merkinė) Літва), цар маскоўскі (з 1610), кароль польскі і вял. кн. літоўскі (1632–1648).
Сын Жыгімонта Вазы, караля польскага (1587–1632) і вял.кн. літоўскі (1588–1632), і Анны з Габсбургаў (1573–1598). Пасля смерці бацькі (13.11.1632) абраны польскім каралём і вял. кн. літоўскім. Ад першай жонкі – Цэцыліі Рэнаты з Габсбургаў (1611–1643) меў сына Жыгімонта Казіміра (1640–1647), які памёр у маленстве, і дачку Марыю Ганну Ізабелу (1642–1642), якая памерла немаўлятам. Ад каханкі Ядзвігі Лушкоўскай (1610–1648) меў сына Уладзіслава Канстанціна (1635–1698).
Пераняў сталец ў цяжкі для краіны час, калі была ўжо страчаная Лівонія, праваслаўная грамадскасць расколатая Берасцейскай уніяй. Уладзіславу Вазу ўдалося перамагчы Расію ў так званай Смаленскай вайне і паводле Палянаўскага міру 14.04.1634 адваяваць Смаленск і прымусіць Расію адмовіцца ад прэтэнзій на землі, якія паводле Дэўлінскага замірэння ад 11.12.1618 адышлі да Рэчы Паспалітай, але ён мусіў адмовіцца ад тытулу маскоўскага цара (паводле дамоўленасці ад 4.2.1610 маскоўскія баяры абралі яго царом) ды прэтэнзій на маскоўскі сталец. З нагоды вяртання ў Вільню быў арганізаваны трыумф, вельмі ўзрасла папулярнасць Уладзіслава Вазы ў грамадстве. Пасля смерці шведскага караля Густава ІІ Адольфа і заканчэння Альтмаркскага замірэння імкнуўся заняць шведскі сталец і падтрымаў памкненні вялікалітоўскай палітычнай эліты адваяваць Лівонію.
Калі Польшча 12.9.1635 падпісала сепаратную дамову са Швецыяй, за апошняй засталася Лівонія, за Прусіяй – Клайпеда, а Уладзіслаў Ваза канчаткова адмовіўся ад прэтэнзій на шведскі сталец. Імкнучыся забяспечыць сабе большую падтрымку Габсбургаў і ўвогуле большай ролі ў еўрапейскай палітыцы – на той час якраз ішла г.зв. Трыццацігадовая вайна (1618–1648) – у 1637 ажаніўся з Цэцыліяй Рэнатай з Габсбургаў. Калі яна памерла, у 1646 узяў у жонкі маладую французскую княжну Людвіку Марыю Ганзага (1611–1667), такім чынам выказваючы зацікаўленасць у саюзе з Францыяй. Аднак у той самы час актывізавалася ўмяшанне гэтых краін ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Рэч Паспалітая так і не зрабілася суб'ектам еўрапейскай палітыкі, хутчэй наадварот. Нягледзячы на гэта, з Расіяй і Швецыяй да сяр. 17 ст. ўсталяваўся мір, што дазволіла нармальна развівацца грамадству, гаспадарцы.
У адрозненне ад бацькі, Уладзіслаў Ваза вызначаўся рэлігійнай талерантнасцю ў дачыненні да пратэстантаў, шмат іх было і пры яго двары. У 1645, імкнучыся да грамадскага міру, склікаў пратэстанцка-каталіцкі з'езд. На жаль, пазбыцца рэлігійных канфліктаў не атрымалася і ў яго. У канфліктах паміж уніятамі і праваслаўнымі часта падтрымліваў апошніх. Аднак гэта не дапамагло вырашыць украінскае пытанне, дакладней – спыніць нарастанне казацкага руху, накіраванага, перш за ўсё, супраць мясцовай польскай шляхты. Паўстанне 1638 года было задушанае, але праблема не была вырашаная. У самым канцы кіравання Уладзіслава Вазы (1648) распачалося вялізнае паўстанне, што скончылася 18.1.1654 Пераяслаўскай радай, на якой была пацверджаная дамоўленасць аб аб'яднанні Украіны з Расіяй. Далейшыя падзеі паказалі, што развязаннем праблемы магло б паслужыць хіба што толькі ператварэнне Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у Рэч Паспалітую Трох Народаў, г.зн. прадстаўленне ўкраінскаму народу, які фармаваўся, такога самага статусу палітычнай нацыі, які мелі палякі ды ліцвіны.
Уладзіслаў Ваза пакінуў значны след у Вільні – ён надзвычай доўга знаходзіўся ў ВКЛ – паляваў у ваколіцах Вільні, жыў у Вялікакняскім палацы, які быў пры ім зноў стаў унутры-, знешнепалітычным і культурным цэнтрам. У палацы прымаліся замежныя дыпламаты, адбываліся спектаклі (у 1636 пастаўленая першая ў ВКЛ опера «Выкраданне Алены»), папулярныя ў тагачаснай Еўропе, а таксама траўля звяроў (мядзведзяў і быкоў), маскарады, касцюмаваныя балі, іншыя забавы – ледзь не як за Жыгімонтам Аўгустам. Пра гэта ў сваіх успамінах піша літоўскі канцлер Альбрэхт Станіслаў Радзівіл.
Сэрца Уладзіслава Вазы, пахаванае ў сутарэннях Віленскай кафедры.
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі |
Генрых Валуа — Ганна Ягелонка — Стэфан Баторый — Жыгімонт III — Уладзіслаў IV — Ян II Казімір — Міхал Карыбут Вішнявецкі — Ян III Сабескі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст III — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |
