Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта | |
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта (ісп.: Sierra Nevada de Santa Marta) — ізаляваны горны масіў на поўначы Анд, на ўзбярэжжы Прыкарыбскай нізіны. Вышыня 5780 м (гара Крыстабаль-Калон - самая высокая ў Калумбіі). Складзены пераважна крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі, схілы - асадкавымі. На вяршынях - вечны снег і ледавікі. На паўночных схілах - лясы, на паўднёвых - ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі, у верхнім поясе на вышыні 3000-4500 м высакагорная вечназялёная расліннасць (парамас), якая характарызуецца рэдкімі невысокімі дрэўцамі (2-5 м вышынёй), пераважна з сямейства складанакветных.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).