Сямён Барысавіч Ліўшыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Барысавіч Ліўшыц
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001

Нараджэнне 16 мая 1950(1950-05-16) (73 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Сямён Барысавіч Ліўшыц (нар. 16 мая 1950, г. Асіповічы Магілёўскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык. Старшыня канфедэрацыі таваравытворцаў Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 3 паступіў завочна на аўтатранспартны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «інжынер-механік».

Працаваў кіраўніком мастацкай самадзейнасці ў СШ-4 г. Асіповічы, майстрам, інжынерам-тэхнолагам, галоўным інжынерам аўтабазы № 19. Пасля службы ў арміі працаваў на Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў інжынерам, старшым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, старшынёй прафкама, намеснікам галоўнага інжынера. 12 мая 1988 года выбраны дырэктарам завода.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання[1], дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[2].

Зноскі

  1. СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, выбраных у другім туры галасавання 28 мая 1995 года Архівавана 5 снежня 2018.
  2. Ліўшыц Сямён Барысавіч (1950)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 27 кастрычніка 2020.