Сяргей Іванавіч Лебядзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Іванавіч Лебядзінскі
Дата нараджэння 1959[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера псіхалінгвістыка[2] і навучанне мове[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Іванавіч Лебядзінскі (нар. 1959, г. Данецк) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2019), дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Данецку (Украіна). Скончыў СШ № 57 г. Данецка. У 1976—1981 гадах студэнт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981—1984 гадах асістэнт кафедры рускай мовы і псіхалогіі Тульскага політэхнічнага інстытута.

З 1984 года працуе ў БДУ. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1994 года дацэнт. У 2018 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З’яўляецца старшынёй Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай, выканаўчым дырэктарам Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, членам Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры (г. Санкт-Пецярбург), членам Савета Базавай арганізацыі краін СНД па рускай мове (г. Масква), галоўным рэдактарам часопіса «Вестник БООПРЯИ», членам рэдкалегіі часопіса «Русистика в Беларуси».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік БДУ» (2018). Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2019), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца вядучым спецыялістам у галіне псіхалінгвістыкі, лінгвадыдактыкі, методыкі выкладання рускай мовы як замежнай.

Апублікаваў 8 манаграфій, 11 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па тэорыі і практыцы перакладу, тэорыі і методыцы выкладання рускай мовы як замежнай, рускай мове для замежных навучэнцаў, псіхалінгвістыцы, тэорыі авалодання мовай, звыш 180 навуковых прац.

Выкладаў рускую мову ў Італіі.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.