Сяргей Будкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Будкін
Род дзейнасці музычны крытык, журналіст, прадзюсар
Дата нараджэння 23 лютага 1982(1982-02-23)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Будкін (нар. 23 лютага 1982, Мінск) — беларускі журналіст, прадзюсар, рэдактар партала «Тузін Гітоў», аўтар перадачы «Belsat Music Live»[2]. З 2020 года ўзначальвае Беларускі фонд культурнай салідарнасці.[3][4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 лютага 1982 у Мінску[5]. Скончыў Беларускі Калегіюм па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 2004 годзе, у 2005 годзе – факультэт журналістыкі БДУ (тэма дыпломнай працы «Праблемы беларускага шоу-бізнэсу»)[6]. У 2005 годзе стаў сябрам БАЖ[7]. Стажыраваўся ў Польшчы, Літве, Швецыі, Германіі[2].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У журналістыцы з 1999 года. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і з 2003 года галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», адзін з заснавальнікаў і штатны крытык музычнага інтэрнэт-праекту «Experty.by» (2008—2016 годы), у 2002—2009 гадах музычны аглядальнік газеты «Наша Ніва», рэдактар і адзін з аўтараў кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» (2004), у розныя часы — аўтар артыкулаў на культурную тэматыку ў выданнях «Беларуская маладзёжная», «Белорусская деловая газета», «Салідарнасць», «Музыкальная газета», «Мастацтва», «Студэнцкая думка», аўтар і вядучы праграм на «NetRadio», «Радыё Свабода», радыё «Мінск» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам, 2005), «Радыё Рацыя» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам (з 2006), вядоўца жывых радыёэфіраў з фестываляў «Бардаўская восень» і «Басовішча»[8]. Арганізатар шматлікіх музычных і культурных акцый і праектаў, сярод якіх «Рок-рэвалюцыя» з удзелам «N.R.M.» (Вільня, 2006), канцэрт памяці Анатоля Сыса ў Чырвоным касцёле (Мінск, 2007), серыя канцэртаў «Тузін. Unplugged» (2011—2012). Прадзюсар узнагарод «Рок-каранацыя» (2005—2007). Мэнэджар CD-выданняў «Прэм’ер Тузін» (2005—2011), «Сьцяг брыгады» (гурт «Siver», 2006), аўдыёвыдання кнігі Сяргея Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» (2012)[9][2]. Аўтар ідэі і прадзюсар праектаў «Тузін. Перазагрузка» (2009) і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» (2011), «Тузін. Немаўля» (2012—2013)[2][10].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Будкіна да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[11].

У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Сяргея Будкіна, бо той «варта піша пра музыку»[12].

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху»
  • Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху» (Сяргей Будкін і «Тузін Гітоў») («Рок-кола», 2007)
  • 2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за трайны DVD і серыю канцэртаў «Тузін. Немаўля» (Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», Беластоцкі тэатр оперы і філармоніі  (польск.)) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014»)[13]
  • 2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за «Re:Песьняры» (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015»)[14]
  • Спецыяльная згадка ў катэгорыі «Забаўляльнае тэлебачанне» за «Belsat Music Live» (The Adami Media Prize-2018)[15]

Зноскі

  1. а б https://budzma.by/persons/syarhej-budkin.html
  2. а б в г Сяргей Будкін . Будзьма беларусамі! (2020). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  3. "Сяргей Будкін зьехаў у Вільню і ўзначаліў Беларускі фонд культурнай салідарнасьці". Беларуская служба Радыё «Свабода». 2020-10-02. Архівавана з арыгінала 2021-09-03. Праверана 2021-09-11.
  4. Максімюк, Ян (2021-06-25). "Сяргей Будкін: Мы прапануем новую культурную палітыку для новай Беларусі". Беларуская служба Радыё «Свабода». Архівавана з арыгінала 2021-09-03. Праверана 2021-09-11.
  5. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 322.
  6. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 44.
  7. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 44.
  8. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 44.
  9. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 45.
  10. Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  11. Самусик, Ольга. «Тузін гітоў» :: Первый сборник -- первая ласточка? (руск.). Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
  12. Боярович, Дмитрий; Хацкевич, Елена. Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай» . Ultra-music.com (4 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  13. Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  14. Пераможцы AD.NAK!-2015 . Будзьма беларусамі! (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  15. ADAMI Media Prize announces Its six winners! (англ.). Adami Media Prize for Cultural Diversity in Eastern Europe. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]