Сілічы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
«Сілічы» — гарналыжны цэнтр у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.
Знаходзіцца за 32 км ад Мінску каля вёскі Сілічы.
Трасы [правіць]
- тры гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці працягласцю 650 м, 700 м і 920 м. Абсталявана крэславай канатнай дарогай.
- асобная траса для сноўборду працягласцю 270 м. Абсталявана двухмеснай крэславай канатнай дарогай.
- вучэбная траса працягласцю 120 м. Абсталявана бугельным пад'ёмнікам .
- дзіцячая траса працягласцю 70 м. Абсталявана бугельным пад'ёмнікам.
- тюбингавая траса. Абсталявана бугельным пад'ёмнікам.
- траса для катання на снегаходзе працягласцю 2,5 км.
- траса для бегавых лыжаў працягласцю 1,1 км.
Дадатковая інфармацыя [правіць]
- перапад вышынь на гарналыжных трасах дасягае больш за 100 м.
- у вячэрні час усе трасы асветленыя.
- маецца сістэма штучнага аснежвання, якая дазваляе вырабляць снег, пачынаючы з тэмпературы −3 ° C.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Мінскай вобласці. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
