Сістэма злічэння

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сістэ́ма злічэ́ння — набор правіл, што дазваляюць запісаць лік з дапамогай спецыяльных знакаў, якія называюць лічбамі.

У агульным выпадку лік, што перадаецца тым ці іншым наборам лічбаў, ёсць сумаю вагаў усіх лічбаў, што яго складаюць. Вага лічбы — гэта лік, які яна абазначае у дадзеным канкрэтным выпадку.

Сістэмы злічэння дзеляцца на пазіцыйныя і непазіцыйныя. Розніца між імі палягае ў тым, што ў пазіцыйнай сістэме вага лічбы залежыць ад пазіцыі, якую яна займае, а ў непазіцыйнай — не залежыць. Так, калі X і Y — лічбы, то ў непазіцыйнай сістэме XY і YX — гэта адзін лік, а ў непазіцыйнай — розныя.

Прыкладам непазіцыйнай сістэмы з'яўляецца рымская сістэма злічэння, якая дагэтуль ужываецца ў некаторых сферах, напрыклад, для абазначэння стагоддзяў. Да пазіцыйных сістэм належыць сучасная дзесятковая сістэма злічэння.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]