Сіхатэ-Алінскі метэарыт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрагмент метэарыта
Паштовая марка СССР, 1957 год

Сіхатэ-Алінскі метэарыт — жалезны метэарыт, які ўпаў 12.2.1947 у заходніх адгор'ях Сіхатэ-Аліня.

Выпаў у выглядзе метэарытнага дажджу, які ўтварыўся ад драбнення асноўнай масы на вышыні 4—5 км над Зямлёй. Падзенне суправаджалася ўспышкамі святла і выбухамі. Найбольшыя яго экзэмпляры ўтварылі кратэры дыяметрам ад 4 да 28 м, дробныя рассеяліся на плошчы каля 3 км². Агульная маса метэарытнага рэчыва прыкладна 70 т, маса асколкаў і асобных экзэмпляраў, знойдзеных на плошчы падзення, 37 т, найбольшы з іх 1745 кг. Складаўся з жалеза (93%), нікелю (6%) і невялікай колькасці фосфару, кобальту, серы і медзі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).