Талькаўская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Талькаўская аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Талькаўская аперацыя
Талькаўская аперацыя
Дата 9 кастрычніка 1942 года
Месца Талька
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
Сцяг Нацысцкай Германіі гарнізон аховы моста Сцяг СССР партызанскі атрад «Полымя», Сцяг СССР партызанскі атрад імя І. В. Сталіна
Камандуючыя
невядома Сцяг СССР Я. Ф. Філіпскіх, Сцяг СССР У. А. Ціхаміраў
Сілы бакоў
каля 40 чалавек 140 чалавек

Та́лькаўская апера́цыя[1][2] — аперацыя партызан па падрыве чыгуначнага моста цераз раку Талька каля станцыі Талька ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Аперацыю праводзілі 9 кастрычніка 1942 года 140 партызан атрада «Полымя» (камандзір Я. Ф. Філіпскіх) і атрада імя І. В. Сталіна (камандзір У. А. Ціхаміраў) з дапамогай падпольшчыкаў станцыі Талька.

Гарнізон аховы моста налічваў каля 40 чалавек, меў 4 дзоты, гармату, 2 станковыя і 4 ручныя кулямёты[1]. Гарнізон на станцыі Талька налічваў каля 300 чалавек[1]. Увечары 8 кастрычніка партызаны перакрылі шляхі падыходу падмацаванняў праціўніка да моста, замініравалі чыгуначныя пуці і адначасова напалі на ахову моста і чыгуначнай станцыі. Мост быў падарваны і былі пушчаны пад адхон 2 чыгуначныя саставы на ўчастках чыгункі на Блужу і Вярэйцы[2]. Пасля аперацыі партызаны забралі трафеі і арганізавана адышлі.

У выніку здзейсненай аперацыі рух паяздоў па чыгунцы быў спынены на 12 сутак[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]