Таццяна Мікалаеўна Сукаватых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Мікалаеўна Сукаватых
Дата нараджэння 18 лютага 1932(1932-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 2021(2021-12-02)[1] (89 гадоў)
Грамадзянства
Муж Леанід Сямёнавіч Сукаватых
Род дзейнасці вучоная, урач, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера педыятрыя і алергалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1975)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Тацця́на Мікала́еўна Сукава́тых[2] (у дзявоцтве: Каровіна, нар. 18 лютага 1932, Курск, РСФСР — 2 снежня 2021[3]) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі і алергалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Курскі медыцынскі інстытут у 1955 годзе. Працавала ў Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце[3]. У 1963 годзе скончыла аспірантуру і абараніла дысертацыю на званне кандыдата медыцынскіх навук[3]. У 1963—1998 гадах у Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1974—1996 гадах — загадчыца кафедры). У 1975 годзе абараніла доктарскую дысертацыю ў Інстытуце педыятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Маскве[3]. У 1996 гадзе прайшла стажыроўку ў Англіі ў Нацыянальным цэнтры навучання па пытаннях адукацыйнай работы з пацыентамі з бранхіяльнай астмай[3]. З 1998 года была галоўным дзіцячым алерголагам камітэта аховы здароўя Мінска[4].

Муж: Леанід Сямёнавіч Сукаватых (1930—1976) — вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі і хірургіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 200 навуковых прац. Навуковыя працы па бранхіяльнай астме, алергалогіі дзіцячага ўзросту, у тым ліку манаграфіі, навучальнага дапаможніка. Заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых алерголагаў Беларусі У 1972 годзе па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Т. М. Сукаватых у Мінску быў арганізаваны першы ў Беларускай ССР дзіцячы алергалагічны кабінет, а ў далейшым адкрыты першы ў краіне Рэспубліканскі дзіцячы алергалагічны цэнтр на базе алергалагічнага аддзялення 4-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы[3]. Прымала ўдзел у міжнародных кангрэсах, сімпозіумах і іншых буйных навуковых форумах (Масква, Санкт-Пецярбург, Берлін, Будапешт, Мадрыд, Манпелье і інш.)[3].

Сярод апубликаваных прац:

  • Распространённость, особенности течения и организация этапного лечения бронхиальной астмы у детей в Белорусской ССР : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук. (14.0009) / АМН СССР. Ин-т педиатрии. — Москва : [б. и.], 1975. — 37 с.;
  • Реабилитация детей с аллергическими заболеваниями: Практ. руководство / Т. Н. Суковатых, В. Ф. Жерносек — Мн.: Наука и техника, 1993. — 197, [1] с. — Библиогр.: с. 166—176. — ISBN 5-343-01016-4;
  • Аллергические болезни // Справочник семейного врача: Педиатрия — Мн., 1997;
  • Бронхиальная астма у детей: новые подходы — Медицина — 1997, № 3 (18).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

За лепшы даклад на міжнародным кангрэсе на востраве Тэнерыфэ ў 1999 годзе Таццяна Мікалаеўна Сукаватых была ўдастоена спецыяльнай прэміі[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]