Таўрахолевая кіслата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таўрахолевая кіслата
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₂₆H₄₅NO₇S
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 81-24-3
PubChem 6675
Рэг. нумар EINECS 201-336-2
SMILES
ChemSpider 6423

Таўрахолевая кіслата (халілтаўрын або холатаўрыкум) — крышталічная жоўцевая кіслата жоўтага колеру, якая ўдзельнічае ў эмульгаванні тлушчаў. Эмпірычная формула C26H45NO7S. Сустракаецца ў выглядзе солі натрыю ў жоўці млекакормячых. Уяўляе сабой кан’югат холевай кіслаты з таўрынам. Таўрахолевая кіслата раствараецца ў вадзе і спірце, менш у эфіры.[1]

У медыцыне ўжываюць як халерэтычны  (руск.) і жоўцегонны сродак.[2]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Утвараецца ў печані чалавека і некаторых жывёл, як злучэнне (кан’югат) холевай кіслаты і таўрыну і таму адносіцца да так званых парных кіслот. Акрамя таўрыну холевая кіслата таксама кан’югуе з гліцынам, у выніку чаго ўзнікае іншая парная кіслата — глікахолевая.

У кішэчніку таўрахолева кіслата эмульгуе тлушчы, актывуючы ліпазу і стымулюючы ўсмоктванне свабодных тлустых кіслот. Да 90-95 % таўрахолевай кіслаты (у выглядзе холевай кіслаты і іншых злучэнняў) усмоктваецца ў кішэчніку ў кроў і па варотнай вене назад трапляе ў печань, дзе холевая кіслата пераносіцца з крыві ў жоўць і зноў кан’югуецца з таўрынам і гліцынам. На працягу сутак так званая кішэчна-пячоначная цыркуляцыя жоўцевых кіслот  (руск.) адбываецца да 10 разоў.[3]

Зноскі

  1. Менделеев Д. И., Пескова Л. Н. Таурохолевая кислота // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Anwer, M. Sawkat (2004). "Cellular regulation of hepatic bile acid transport in health and cholestasis". Hepatology. 39 (3): 581–590. doi:10.1002/hep.20090. PMID 14999673.
  3. Маев И. В., Самсонов А. А. Болезни двенадцатиперстной кишки. М.: МЕДпресс-информ, 2005. — 512 с. ISBN 5-98322-092-6.