Томас Мак-Кенан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Мак-Кенан
Нараджэнне 31 сакавіка 1794(1794-03-31)[1][2]
Смерць 9 ліпеня 1852(1852-07-09)[1][2] (58 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці William McKennan[d][4]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Мак-Кін Томпсан Мак-Кенан (англ.: Thomas McKean Thompson McKennan; 31 сакавіка 1794, Нью-Касл, штат Дэлавэр9 ліпеня 1852, Рэдынг, штат Пенсільванія) — амерыканскі палітык, член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Пенсільванія (1831-1839 і 1842—1843), міністр унутраных спраў ЗША ў жніўні 1850 года ў кабінеце прэзідэнта Міларда Філмара.

Мак-Кенан скончыў у 1810 годзе Каледж Вашынгтон (у цяперашні час каледж Вашынгтона і Джэферсана). Вывучыў права і пачаў у 1814 годзе сваю кар'еру ў якасці адваката ў Пенсільваніі.

Мак-Кенан далучыўся да Антымасонскай партыі і быў абраны ў Палату прадстаўнікоў на прамежкавых выбарах у 1830 годзе. Ён выйграў тры разы. Змяніў сваю партыю на партыю вігаў і быў абраны ў Палату прадстаўнікоў у 1842 годзе, яго змяніў у 1843 годзе кангрэсмен Уільям Уілкінс.

Макеннан змяніў 15 жніўня 1850 г. Томаса Юінга на пасадзе міністра ўнутраных спраў, пагадзіўшыся на прапанову прэзідэнта толькі пад ціскам сяброў і палітычных саюзнікаў. Але аб'явіў аб сваёй адстаўцы ўжо адзінаццаць дзён праз. Яго змяніў на пасадзе міністра Аляксандэр Сцюарт.

Зноскі

  1. а б Thomas McKean Thompson McKennan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Thomas McKean Thompson McKennan // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1996.
  4. geni.com — 2006.

Шаблон:Міністры ўнутраных спраў ЗША