Транспарцір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўкругавы транспарцір
Кругавы транспарцір

Транспарці́р (фр.: transporteur, ад лац.: transporto «пераношу») — інструмент для пабудовы і вымярэнні вуглоў. Транспарцір складаецца з лінейкі (прамалінейнай шкалы) і паўкола (вугламернай шкалы), падзеленага на градусы ад 0 да 180°. У некаторых мадэлях — ад 0 да 360°.

Транспарціры вырабляюцца са сталі, пластмасы, дрэва і іншых матэрыялаў. Дакладнасць транспарціра прама прапарцыйная яго памеру (чым большы транспарцір, тым меншая цана аднаго дзялення).

Гісторыя транспарціра[правіць | правіць зыходнік]

Транспарцір вядомы са старажытных часоў. Меркавана, транспарцір вынайшлі ў старажытным Вавілоне.

Разнавіднасці транспарціраў[правіць | правіць зыходнік]

  • Паўкругавыя (180 градусаў) — найбольш простыя і старажытныя транспарціры.
  • Кругавыя (360 градусаў).
  • Геадэзічныя, якія бываюць двух тыпаў: ТГ-А — для пабудовы і вымярэнні вуглоў на планах і картах; ТГ-Б — для нанясення пунктаў на чарцёжнай аснове па вядомым вуглам і адлегласцям. Цана дзялення вугламернай шкалы — 0,5°, прамалінейнай — 1 міліметр.
  • Больш прасунутыя тыпы транспарціраў, якія неабходны для больш дакладных пабудоў і вымярэнняў. Напрыклад, існуюць спецыяльныя транспарціры з празрыстай лінейкай з вугламерным ноніусам, які круціцца вакол цэнтра.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]