Цыркуль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Цы́ркуль (ад лац.: Circulus[1] — круг, акружнасць) — прылада для малявання акружнасцяў і дуг акружнасцяў, таксама можа быць выкарыстаны для вымярэння адлегласцяў, у прыватнасці, на картах. Можа быць выкарыстаны ў геаметрыі, чарчэнні, для навігацыі і іншых мэтаў.

Цыркуль робіцца з металу, пластмасы, драўніны і складаецца з двух частак, злучаных шарнірам. Звычайна на канцы адной з іх размяшчаецца іголка, на канцы другой — пішучы прадмет (напрыклад, грыфель). У вымяральнага цыркуля іголкі на абедзвюх ножках.

Адмысловы набор, які змяшчае апроч цыркуля дадатковае прыладдзе (такое як зменныя іголкі) і інструменты (кронцыркуль, вымяральны цыркуль, рэйсфедар), а таксама футарал з адпаведнымі паглыбленнямі для іх завецца гатавальняй.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.629

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Намаляваны на гербе ГДР, дзе сімвалізуе інтэлігенцыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]