Трыёдтыранін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Структура трыёдтыраніну C15H12I3NO4

Трыёдтыранін, 3,5,3'-трыёдтыранін — біялагічна актыўная форма тырэоідных гармонаў шчытападобнай залозы.

Ад 1/3 да 1/5 агульнай колькасці тырэоідных гармонаў, якія вырабляюцца шчытападобнай залозай, паступае ў кроў адразу ў форме трыёдтыраніну. Астатнія 2/3—4/5 паступаюць у кроў у форме біялагічна малаактыўнага тыраксіну, які з'яўляецца фактычна прагармонам. Але ў перыферычных тканках тыраксін пры дапамозе металаферменту селен-залежнай монадэёдыназы падвяргаецца дэёдаванню і канвертуецца ў трыёдтыранін.

Трыёдтыранін атрымліваюць метадам хімічнага сінтэзу. У медыцыне выкарыстоўваецца ў выглядзе гідрахларыду або натрыевай солі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гармоны