Амон
АМОН, старажытнаегіпецкае бажаство.
Ужо ў "Тэкстах пірамід" Амон разам са сваёй жонкай Амаўнэт узгадваецца як старажытны бог — прабог. Але толькі з часоў XI дынастыі яго пачынаюць лічыць богам Фіваў. Егіпцяне тлумачылі яго імя як "патаемны, нябачны", ён атаясамліваўся з нябачным подыхам паветра. Іншае тлумачэнне выводзіць яго імя ад лівійска-берберыйскага слова "аман" (вада), верагодна таму Амон як старажытны бог тварэння ўшаноўваўся ў выяве гусака. Другой яго святой жывёлай лічыцца баран з закручанымі рогамі. Таксама яго малявалі ў выглядзе змяі, прычым у гэтым выпадку яго называлі Кематэф ("той, які завяршае свой час"). Як бог сталіцы – Фіваў, Амон набыў у перыяд Новага царства статус бога ўсёй краіны, а пасля атаясамлення з Ра ўвасабляў сутнасць бога Сонца. Нарэшце, Амона лічылі богам, "які застаецца ва ўсіх рэчах", як і "ба" (душа) ва ўсіх з'явах.
| Рэлігія Старажытнага Егіпта | ||
|---|---|---|
| Міфалогія | Паганства • Пантэізм • Політэізм • Эманацыя • Душа • Дуат • Нумералогія | |
| Багі | Амат • Амон • Аманет • Анубіс • Анукет • Апоп • Апіс • Атон • Атум • Бастэт • Бат • Бену • Бес • Чатыры сына Гора • Геб • Хапі • Хатхор • Хека • Хекат • Гор • Ісіда • Хепры • Хнум • Хонсу • Кук • Маахес • Маат • Мафдэт • Менхіт • Мерытсегер • Месхенет • Манту • Мін • Мневіс • Мут • Нейт • Нехбет • Нефертум • Нефтыда • Нун • Нут • Асірыс • Пахет • Птах • Кебуй • Ра • Рэшэп • Саціс • Сехмет • Сакар • Селкет • Себек • Сапду • Сет • Сешат • Шу • Таўрт • Тэфнут • Татэнет • Тот • Уаджыт • Вадж-вер • Упуаўт • Васрэт | |
| Пісьмо | Амдуат • Кнігі дыхання • Кніга пячор • Кніга мёртвых • Кніга Зямлі • Кніга варот • Кніга замагільнага свету | |
| Вераванні | Ахвярапрынашэнне • Пахавальныя абрады • Атэнізм • Пракляцце фараонаў | |
