Тысячагалоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тысячагалоў
Illustration Vaccaria hispanica0.jpg
Vaccaria hispanica.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vaccaria Wolf, 1776

Тыпавы від
Vaccaria pyramidata Medik., 1789, nom. nov.
[syn. Vaccaria hispanica (Mill.) Rauschert, 1965]
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   20369
NCBI   39247
EOL   61325
GRIN   g:12609
IPNI   6493
TPL   kew-2456818

Тысячагалоў (Vaccaria) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковыя. Існуе 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і умераным поясе Азіі. На Беларусі сустракаецца адзін від — тысячагалоў іспанскі (Vaccaria hispanica), народная назва смолка. Трапляецца на палянах, схілах, часам як пустазелле ў пасевах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Тысячагалоў — аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, галінастыя, вышынёй да 70 см. Лісце супраціўнае, суцэльнае, шызавата-зяленае. Кветкі ружовыя, у рыхлым шчыткападобным суквецці. Плод — каробачка. Насенне ядавітае.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.