Тэадрэд
| Тэ́адрэд Theodred |
|
| Раса | Чалавек |
| Пол | Мужчынскі |
| Месца пражывання | Эдарас |
Тэ́адрэд (англ. Theodred) —другарадны персанаж трылогіі «Валадар Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна. Мог стаць васямнаццатым каралём Рохана. Загінуў пры Першай бітве пры Ізенскіх Брадах.
Біяграфія [правіць]
Тэадрэд нарадзіўся ў 2978 г. Трэцяй Эпохі. Пры родах яго маці Эльфхільда памёрла. Быў адным з лепшых воінаў сваёй краіны. Загінуў 23 лютага 3019 г. Т. Э., калі абараняў брады Ізена. Узяўшы кіраванне на сябе, Тэадрэд хоцеў напасці на урук-хаяў тылу, але ворагі паспелі подрыхтавацца. Даведаўшыся аб падмацаванні з Ізенгарда, Тэадрэд загадаў вайскам адступаць, але вайска урук-хаяў абышлі і напалі на рахірым ззаду. Ён трымаўся да апошніх сіл, аднак пад націскам праўзыходзячых сіл ворага быў забіты.
Пахаваны, згодна тэксту кнігі «Валадар Пярсцёнкаў», каля пераправы цераз Ізенскія брады.