Айнур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

А́йнур (на квэнья Ainur — святыя) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна першыя параджэнні Эру Ілуватара, створаныя ім да Эа і Арды.

Па сваёй магутнасці Айнур саступаюць толькі Ілуватару, і кожны з іх разумее толькі частку розуму Ілуватара. Нікому з Айнур не вядома ўся паўната задумаў Эру. Першапачаткова Айнур гаварылі з Эру і спявалі яму паасобку. Затым па яго загадзе яны злілі свае галасы ў Музыцы Айнур, з якой у пустэчы свету ўзнікла вялікае бачанне. Ілуватар зрабіў Музыку Айнур бачнай, і так з'явіліся Эа і Арда.

Частка Айнур, якая пажадала гэтага, увайшла ў Эа і сфармавала Арду Дзяцей Ілуватара (Сонечную сістэму). Гэтых Айнур эльфы называюць Валар, ці Стыхіямі.

Айнур, якія валодаюць меншай моцай і веданнем, называюць Маяр.

Большая частка Айнур усё ж засталася разам з Ілуватарам.

Шаблон:Айнур

Шаблон:Сільмарыліён