Падзенне Ізенгарда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У 3019 г. III эпохі, калі адбываліся асноўныя падзеі вядомай кнігі Дж.Р.Р.Толкіна "Уладар Пярсцёнкаў", Ізенгард быў затоплены вадой з Ізена Энтамі, якія прыйшлі з леса Фангорн, па просьбе Мэры і Піпіна. Пасля гэтага Саруман стаў вязнем Артханка пад аховай Дрэвабарода. Адпушчаны пасля завяршэння вайны пярсцёнка.

Ход бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку па просьбе Мэры і Піпіна быў праведзены Энтмут — савет Энтаў, на якім было вырашана не нападаць на Ізенгарад, але з часам хобіты ўпэўнілі Дрэвабарода, што трэба правесці атаку. У дадзены момант Хуорны пайшлі на дапамогу ў бітве пры Хельмавай Падзі, таму нападалі ў большасці толькі Энты. Калі яны прабілі сцены Ізенгарда, яны пайшлі да перагароджанага русла ракі Ізен, і перакапалі яго ў бок замка, пасля чаго ўся вада ракі накіравалася туды. Праз некаторы час, Энты вярнулі раку ў пачатковае русла, а ўвесь Ізенгард быў разбураны.