Ізенгард
| Тып — Горад |
| Прыналежнасць — Ізенгард (Народ Ізенгарда) |
| Кіраўнік (III эпоха) — Саруман Белы |
| Мяжуе з (недалёка ад) Рохан - Фангорн - Дунланд |
| Край Міжзем'я — Цэнтр |
Ізенгард (англ.: Isengard) — у свеце Толкіна вежа з замкам, збудаваная Гондарам калісьці да Трэцяй Эпохі ў цэнтры Міжзем'я.
У часы Трэцяй Эпохі — горад, які мог стаць сталіцай новай дзяржавы, створанай Саруманам Белым, але з-за правалу ў бітве за Хельмаву Падзь і нападзення Энтаў, застаўся звычайным горадам. Там збіраліся дзесяці-тысячныя войскі, якія атакавалі Хельмаву Падзь.
Сам Ізенгард уяўляе сабой вежу (Артханк) і замак (акружныя сцены). Да здрадніцтва Сарумана ў сярэдзіне круга быў вялікі парк, які потым быў вырублены…
У 2759 г. Трэцяй Эпохі Саруман заняў вежу, толькі што выбітую ў Дунладанцаў, якія там жылі з 2710 г.. Пасля, у 3019 г., калі адбываліся асноўныя падзеі вядомай кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Валадар пярсцёнкаў», Ізенгард быў затоплены вадой з Ізена Энтамі, якія прыйшлі з леса Фангорн. Пасля гэтага Саруман стаў вязнем Артханка пад аховай Дрэвабарода. Адпушчаны пасля завяршэння вайны пярсцёнка.