Тэатынеркірхэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Царква
Тэатынеркірхэ
Theatinerkirche
Тэатынеркірхэ ўначы
Тэатынеркірхэ ўначы
Каардынаты: 48°08′31″ пн. ш. 11°34′35″ у. д. / 48.141944° пн. ш. 11.576389° у. д. (G) (O) (Я)48°08′31″ пн. ш. 11°34′35″ у. д. / 48.141944° пн. ш. 11.576389° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Германія
Горад Мюнхен
Аўтар праекта Агасціна Барэлі, Энрыка Цукалі,
Заснавальнік Генрыета Адэлаіда Савойская
Будаўніцтва 16631690 гады

Тэатынеркірхэ (Мюнхен)
Тэатынеркірхэ
Тэатынеркірхэ

Тэатынеркірхэ (ням.: Theatinerkirche) — каталіцкая калегіяльная царква Святога Каятана ў Мюнхене, была прыдворнай і адначасова ордэнскай царквой ордэна тэатынцаў. Гэта першая царква, пабудаваная ў стылі італьянскага позняга барока на паўночным баку Альпаў.

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Царква Св. Каятана знаходзіцца ў Фельдхернхале і ўваходзіць у архітэктурны ансамбль плошчы Адэонсплац.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1659 г. Генрыета Адэлаіда Савойская, жонка курфюрста Фердынанда Марыі, дала зарок у падзяку за нараджэнне спадчынніка ўзвесці найпрыгожую царкву. Гэтая царква планавалася як прыдворная царква і калегіяцкая царква ордэна тэатынцаў.

Пасля нараджэння 11 ліпеня 1662 г. кронпрынца і будучага курфюрста Макса Эмануэля балонскі архітэктар Агасціна Барэлі атрымаў заказ на праектаванне і будаўніцтва царквы. Для будаўніцтва царквы і кляштара была выбрана паўночная частка раёна Кройцфіртэль акурат пад гарадскімі сценамі і ля гарадскіх варот Швабінгертор насупраць Рэзідэнцыі. А ўжо 19 красавіка 1663 года ў падмурак царквы быў закладзены першы камень. Узорам для Барэлі паслужыла галоўная царква тэатынцаў Сант-Андрэа-дэла-Вале ў Рыме. У ходзе будаўніцтва паміж Барэлі і падрадчыкам будаўніцтва Антоніа Спінелі, тэатынцамі і нават духоўнікам Генрыеты ўзнік сур'ёзны канфлікт, які прывёў да адстаўкі Барэлі. У 1664 г. Агасціна Барэлі скончыў узвядзенне сцен і пакінуў Мюнхен. У тым жа годзе пераемнікам Барэлі стаў Энрыка Цукалі. Яго асноўнай задачай было вонкава афармленне царквы. Цукалі аформіў 71-метровы барабан купала і вежы. Адначасова ён працаваў над дэкаратыўным убраннем інтэр'еру царквы. У 1674 Джавані Нікола Петры, Джавані Віскардзі, а таксама Абрахам Лойтнер прыступілі да ляпных прац.

Асвячэнне яшчэ недабудаванай царквы адбылося 11 чэрвеня 1675 года. Прычынай працяглага будаўніцтва былі доўгае абмеркаванне формы фасада. Канчатковае рашэнне так і не было прынята. Цукалі ўзвёў па сваім праекце з 1684 па 1692 гг. вежы, у 1688 г. было завершана ўнутранае аздабленне. З 1692 г. і да заканчэння будаўніцтвам кіраваў Джавані Віскардзі. Генрыета Савойская так і не ўбачыла гатовую Тэатынеркірхэ, яна памерла ў 1676 г.

Тым не менш фасад Тэатынеркірхэ застаўся няскончаным, бо нягледзячы на ​​працяглыя дыскусіі бакам так і не ўдалося прыйсці да адзінага меркавання. Толькі амаль праз сто гадоў пасля асвячэння царквы Франсуа дэ Кювілье-старэйшы спраектаваў фасад царквы ў стылі ракако, узвядзенне якога завяршыў ужо яго сын.

Знешняе аблічча кляштара вызначыў Цукалі, пад яго кіраўніцтвам Ларэнца Петры ажыццяўляў будаўніцтва. Царква і кляштар утвараюць вялікі чатырохвугольнік паміж гарадской сцяной, Театынерштрасэ, Сальватарштрасэ і Сальватарплац.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Klaus Gallas. München. Von der welfischen Gründung Heinrichs des Löwen bis zur Gegenwart: Kunst, Kultur, Geschichte. DuMont. Köln 1979 ISBN = 3-7701-1094-3
  • Dehio Handbuch der Deutschen Kunstdenkmäler; Bayern IV: München und Oberbayern, Darmstadt 1990, S. 705