Удод
Удод (Upupa epops) — невялікага памеру птушка з пер'ем стракатай афарбоўкі і вялікай вузкай (4-5 см) дзюбай.
Змест |
Апісанне [правіць]
Даўжыня цела - 25-29 см, размах крылаў - да 48 см. На галаве - характэрны нарост у выглядзе доўгіх пёраў - чуб. Звычайна пёры чубу шчыльна прыціснутыя адно да аднаго, але часам птушка раскрывае іх, нібы веер. Пер'е на крылах і хвасце - чорнае і белае, утварае выразна акрэсленыя палосы. Афарбоўка пер'я галавы, шыі і грудной часткі - ружаватая, вохрыстая ці нават рудавата-карычневая (у залежнасці ад месца пражывання і падвіду). Чуб аранжава-рудога колеру, пёры ў чубе маюць чорнае наверша. Крылы афарбаваныя чорнымі і жаўтаватымі барвамі, таксама ў выглядзе палос. Хвост сярэдняй даўжыні, чорны з шырокаю белаю паласою пасярэдзіне.
Удод - адзіны прадстаўнік сямейства удодавых (Upupidae), атрада ракшападобных.
Удод - птушка не палахлівая, але вельмі асцярожная. Птушаняты удода маюць адмысловую абарону ад магчымых ворагаў: у небяспечнай сітуацыі яны апырскваюць іх струменем смуроднае вадкасці. Тое ж уласціва і дарослым птушкам. Паводле беларускага этыялагiчнага мiфа, удод быў некалi царом птушак. Але яму захацелася стаць птушыным богам. За такое зухвальства Бог пакараў яго, сказаўшы: «Не быць табе богам, быць табе смярдзючым удодам». Ад колішняга царскага ўбору заўстаўся ў удода толькі чуб - напамінак пра карону[1].
Арэал [правіць]
Удод шырока распаўсюджана ў цэнтральных і паўднёвых раёнах Еўропы, у Сярэдняй Азіі, Індыі, Кітаі, а таксама амаль на ўсім Афрыканскім кантыненце. У Афрыцы удоды жывуць на працягу ўсяго года, а ў Еўропе і Азіі бываюць у час гнездавання і вывядзення птушанятаў. Улюбёныя месцы пражывання - адкрытая мясцовасць з невялікаю колькасцю дрэваў ці рэдкім кустоўем, лугі, паша. Удод шмат часу праводзіць на зямлі, палюючы на жамяру.
Ахова [правіць]
Колькасць удодаў у свеце апошнім часам змяншаецца. У Міжнароднай Чырвонай кнізе удоду нададзены статус таксона мінімальнай рызыкі (катэгорыя LC).
http://en.wikipedia.org/wiki/Hoopoe
Зноскі
