Украінскі скандал Трампа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палітычны скандал у ЗША з нагоды тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, які выліўся ў верасні 2019 года, звязаны з абвінавачваннямі прэзідэнта Трампа ў злоўжыванні сваім становішчам з мэтай атрымання кампрамату супраць асноўнага патэнцыйнага апанэнта на будучых прэзідэнцкіх выбарах 2020 году — прадстаўніка Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна, былога віцэ-прэзідэнта ЗША, у абмен на аказанне Украіне фінансавай і ваеннай дапамогі ў барацьбе з паўстанцамі[1]. У амерыканскай прэсе скандал атрымаў назву «Украінагейт»[2][3].

Як стала вядома, у перыяд з мая па жнівень 2019 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яго асабісты адвакат Рудзі Джуліяні аказвалі ціск на новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, спрабуючы пераканаць яго аднавіць расследаванне дзейнасці Хантэра Байдэна — сына Джо Байдэна[4][1][5][6][7]. 25 ліпеня паміж Трампам і Зяленскім адбылася тэлефонная размова, падчас якога Трамп асабіста папрасіў Зяленскага пасадзейнічаць расследаванню карупцыйных сувязей сям’і Байдэнаў і перадаць атрыманыя вынікі яго прадстаўнікам.

Пра ціск на ўкраінскія ўлады стала вядома дзякуючы рапарту інфарматара — ананімнага супрацоўніка разведвальнай супольнасці ЗША, які атрымаў доступ да гэтай інфармацыі. Белы дом паспрабаваў утаіць гэты факт ад Кангрэса[8], хоць па дзейсным заканадаўстве рапарт вынікала накіраваць на разгляд у камітэты па разведцы Палаты прадстаўнікоў і Сената.

Даведаўшыся, што Белы дом спрабуе схаваць ад Кангрэса рапарт інфарматара, спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі 24 верасня ініцыявала расследаванне, якое папярэднічае аб’яве імпічменту Трампу[9].

31 кастрычніка Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю аб афіцыйным пачатку працэдуры імпічменту прэзідэнта Трампа[10].

15 лістапада ў час публічных слуханняў у рамках працэдуры імпічменту Трампа Белы дом апублікаваў мемарандум першай гутаркі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які адбыўся ў красавіку пасля перамогі апошняга на выбарах[11][12].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Trump pressed Ukrainian leader to investigate Biden's son, according to people familiar with the matter. Washington Post.
  2. Ukrainegate: a guide to the US impeachment inquiry // The Financial Times, November 8, 2019
  3. Отправленная в отставку по требованию Трампа посол выступила в конгрессе
  4. Volz. Trump Repeatedly Pressed Ukraine President to Investigate Biden's Son. Wall Street Journal.
  5. Barnes, Julian E. (2019-09-20). "Trump Pressed Ukraine's Leader on Inquiry Into Biden's Son". New York Times.
  6. Lemire, Jonathan (2019-09-21). "Trump, in call, urged Ukraine to investigate Biden's son".
  7. Vogel, Kenneth P. (2019-05-09). "Rudy Giuliani Plans Ukraine Trip to Push for Inquiries That Could Help Trump". New York Times.
  8. Bowden, John (2019-09-21). "Timeline: The Trump whistleblower complaint". The Hill. Праверана 2019-09-23.
  9. House Speaker Nancy Pelosi announces formal impeachment inquiry of Trump, says his actions were a 'betrayal of national security'. The Washington Post. Праверана 24 верасня 2019.
  10. Палата представителей одобрила процедуру импичмента Трампа
  11. Белый дом обнародовал пересказ первого разговора Трампа и Зеленского
  12. Стенограмма первого телефонного разговора Дональда Трампа и Владимира Зеленского // «Коммерсантъ» от 15.11.2019

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]