Уладзімірскі сабор, Санкт-Пецярбург
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Праваслаўны сабор | |
|
Сабор Уладзімірскай іконы Божай Маці
|
|
| Краіна | Расія |
| Горад | Санкт-Пецярбург, Уладзімірскі праспект, дом 20 |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Санкт-Пецярбургская |
| Тып будынка | Сабор |
| Архітэктурны стыль | пераходны ад барока да класіцызму |
| Аўтар праекта | П. А. Трэзіні (?), Дж. Кварэнгі, А. І. Мельнікаў, Ф. І. Руска, А. Л. Гольм |
| Першае згадванне | 1747 год |
| Будаўніцтва | 1761—1769 гады |
| Дата скасавання | 1932—1989 гады |
| Статус | |
| Стан | дзеючы |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Сабор Уладзімірскай іконы Божай Маці на |
|
Сабор Уладзімірскай іконы Божай Маці ці проста Уладзімірскі сабор — дзейны праваслаўны храм на Уладзімірскай плошчы ў Санкт-Пецярбургу. Прысвечаны Уладзімірскай іконе Божай Маці, аднаму з самых паважаных на Русі абразоў.
Ад Уладзімірскай царквы паходзіць назвы Уладзімірскага праспекта і Уладзімірскай плошчы.
Храм належыць Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, уваходзіць у Цэнтральную дабрачынную акругу.
Гісторыя[правіць]
Уладзімірская царква была пабудавана на Гандлёвай плошчы ў перыяд з 1761 па 1769, як мяркуецца, па плане архітэктара П. А. Трэзіні на месцы аднайменнай драўлянай царквы 1747 года.
Царква была асвечана 9 красавіка 1783.
У 1791 годзе архітэктар Дж. Кварэнгі скончыў пабудову двух'яруснай званіцы.