Уладзімір Аляксандравіч Кацько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Кацько
Дата нараджэння 13 студзеня 1940(1940-01-13) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, хірург, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1][2] (1984)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Уладзімір Аляксандравіч Кацько (нар. 13 студзеня 1940) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1986). Прафесар кафедры дзіцячай хірургіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе скончыў сярэднюю школу з сярэбраным медалём, у 1962 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў загадчыкам Караваціцкага сельскага ўрачэбнага участка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, ардынатарам хірургічнага аддзялення Гомельскай абласной бальніцы, загадчыкам хірургічнага аддзялення Ельскай раённай бальніцы. Імкненне да навуковай дзейнасці і павышэння прафесіяналізму заахвоціла У. А. Кацько паступіць у аспірантуру (1965—1968) пры Першай кафедры шпітальнай хірургіі МДМІ, якую ўзначальваў таленавіты хірург І. М. Стальмашонак[4].

Уся далейшая працоўная дзейнасць звязана з МДМІ. У 1968 годзе ён залічаны на пасаду асістэнта кафедры шпітальнай хірургіі па курсе дзіцячай хірургіі, а ў 1969 годзе пераведзены на новаўтвораную кафедру дзіцячай хірургіі, у 1982 годзе зацверджаны ў званні дацэнта. У 1984 годзе абараніў у Маскве доктарскую дысертацыю і ў 1986 годзе зацверджаны ў званні прафесара[4].

У 1990 годзе У. А. Кацько выбраны загадчыкам кафедры дзіцячай хірургіі МДМІ, кіраўніком лабараторыі па вывучэнні гамеастазу пры гнойнай інфекцыі ў дзяцей і адначасова назначаны пазаштатным галоўным дзіцячым хірургам Міністэрства аховы здароўя БССР, кіраўніком Цэнтра дзіцячай хірургіі на базе 1-й гарадской клінічнай бальніцы. Кафедру ўзначальваў да 2002 года[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, БДМУ[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999