Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч
Дата нараджэння 1 верасня 1978(1978-09-01) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці дацэнт
Навуковая сфера багаслоўе, сацыялогія рэлігіі і рэлігіязнавец[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d] і кандыдат сацыялагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Мікалаевіч Данілаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч (нар. 1 верасня 1978, Мінск) — беларускі тэолаг, рэлігіязнавец. Доктар тэалогіі (Венскі ўніверсітэт, Аўстрыя, 2006), дацэнт (2013).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Інстытут усходніх цэркваў (Рэгенсбург, Германія, 2000), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Мінск, спецыяльнасць «Рэлігіязнаўства», 2001), Універсітэт імя Фрыдрыха-Аляксандра (Эрланген, Германія, 2003), Венскі ўніверсітэт (Аўстрыя, факультэт каталіцкага багаслоўя, дактарантура, 2006).

Працаваў у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра рэлігіязнаўства, старшы выкладчык; вучэбна-метадычны аддзел, намеснік начальніка), Мінскай духоўнай акадэміі (з 2013, кафедра апалагетыкі, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: нетрадыцыйная рэлігійнасць; рэлігія і палітыка; рэлігія ў Амерыцы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Mitgliedschaft in der Weißrussischen Orthodoxen Kirche nach dem Kommunismus : Dissertation : [angestrebter akademischer Grad «Doktor der Theologie» : datum der Einreichung 2006-05] / Vladimir A. Martinovich. — Wien, 2006.
  • Введение в понятийный аппарат сектоведения : пособие для студентов / В. А. Мартинович. — Минск, 2008.
  • Нетрадиционная религиозность в Беларуси: тенденции и опасности / В. А. Мартинович. — Минск, 2010.
  • Міграцыя новых рэлігійных рухаў на Беларусі / У. А. Марціновіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманiтарных навук. — 2009. — № 2. — С. 15—20.
  • Cults in Belarus / V. A. Martinovich // The Phenomenon of Cults from Scientific Perspective. — Cracow, 2007. — P. 452—459.

Зноскі