Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў
руск.: Владимир Валентинович Меньшов
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, кінапрадзюсар, выкладчык, акцёр, тэлевядучы, кінасцэнарыст, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 17 верасня 1939(1939-09-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 2021(2021-07-05)[4] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Вера Валянцінаўна Алентава
Дзеці Yuliya Menshova[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Сайт владимирменьшов.рф (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў (руск.: Влади́мир Валенти́нович Меньшо́в, нар. 17 верасня 1939, Баку5 ліпеня 2021) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1984), народны артыст РСФСР (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Масква слязам не верыць».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1961 годзе стаў студэнтам акцёрскага факультэта Школы-студыі МХАТ. У 1965 годзе скончыў Школу-студыю імя Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ, у 1970 годзе — аспірантуру пры кафедры рэжысуры ва УДІК (майстэрня Міхаіла Рома). Для творчасці ўласціва імкненне да раскрыцця асобы ў востраканфліктных сітуацыях, у якіх адначасова надае сюжэту і героям лірычную і гумарыстычную афарбоўку. Паставіў фільмы «Розыгрыш» (1977), «Масква слязам не верыць» (1980, прэмія «Оскар» 1981), «Каханне і галубы» (1984), «Шырлі-мырлі» (1995), «Царэвіч Аляксей» (1997).

Зняўся ў фільмах «Чалавек на сваім месцы» (1973), «Апошняя сустрэча» (1974), «Асабістае меркаванне» (1977), «Пасля разводу», «Прыезд» (абодва 1982), «У пошуках зорак», «Магістраль» (абодва 1983), «Дарагі Эдысан», «Перахоп» (абодва 1986), «Дзе знаходзіцца „нофелэт“?» (1987), «Горад Зеро» (1988), «Ойча наш» (1989) і інш.

Памёр 5 ліпеня 2021 года ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[7].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Владимир Меньшов // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Умер кинорежиссер Владимир МеньшовІнтэрфакс, 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  5. КиноПоиск — 2003.
  6. (unspecified title)
  7. Памёр Уладзімір Мяньшоў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]