5 ліпеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
5 ліпеня - сто восемдзесят шосты (сто восемдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць]
- 1203: Падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстанцінопаля.
- 1439: Падпісана Фларэнційская царкоўная унія аб аб'яднанні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай папы рымскага.
- 1705: У ходзе Паўночнай вайны расійскія войскі адбілі наступленне шведскага корпуса на Пецярбург.
- 1772: Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- 1811: Венесуэла абвясціла незалежнасць.
- 1812: Створана войска адноўленнага Напалеонам Вялікага княства Літоўскага.
- 1828: Расійскае войска І. Паскевіча штурмам узяла турэцкую крэпасць Карс.
- 1943: Пачалася абарончая стадыя Курскай аперацыі савецкіх войск.
- 1944: Пачалася Беластоцкая наступальная аперацыя савецкіх войск.
- 1969: Адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Хатынь".
Нарадзіліся[правіць]
- 1735: Аўгуст Людвіг Шлёцэр, нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык (пам. 1809)
- 1802: Павел Нахімаў, расійскі адмірал
- 1818: Антон Яленскі, кіраўнік паўстання 1863-1864 гадоў на Міншчыне
- 1888: Герберт Спенсер Гасер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944)
- 1901: Сяргей Абразцоў, рускі акцёр і рэжысёр (пам. 1992)
- 1965: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык
- 1970: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык
Памерлі[правіць]
- 1681: Фёдар III Аляксеевіч, цар маскоўскі
- 1816: Джавані Паізіела, італьянскі камапазітар (нар. 9.5.1740)
- 1826: Жазеф Луі Пруст, французскі хімік
- 1852: Міхаіл Загоскін, рускі пісьменнік
- 1938: Юрый Лістапад, настаўнік, кіраўнік беларускага руху на Случчыне (нар. 7.4.1897)
- 1994: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец (пам. 15.5.1936)
- 2005: Яўген Ціхановіч, беларускі мастак (нар. 25.11.1911)
Святкуюць[правіць]
Алжыр: Дзень незалежнасці
Аргенціна: Дзень дзяцей
Арменія: Дзень Канстытуцыі
Венесуэла: Дзень незалежнасці
Каба-Вердэ: Дзень незалежнасці
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 5 ліпеня