Уладзімір Васільевіч Скарабагаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Васільевіч Скарабагаты
Дата нараджэння 10 снежня 1908(1908-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1976(1976-08-05) (67 гадоў)
Род дзейнасці гісторык, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
  • БДУ
  • Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС[d] (1955)
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Уладзімір Васільевіч Скарабагаты (10 снежня 1908, в. Калюга, Мінская губерня — 5 жніўня 1976) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1951—1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 снежня 1908 года ў в. Калюга (цяпер — Смалявіцкі раён, Мінская вобласць).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1939), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1955). У 1974 абарона дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Гісторыя КПСС».

Працаваў у ЦК ЛКСМБ (з 1939, інструктар), Міністэрстве ўнутраных спраў Беларускай ССР (1947—1953, намеснік міністра), Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з 1953, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1963, дацэнт, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя міжнародных адносін; станаўленне бальшавізму ў Беларусі; гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Испания в агрессивных планах американского империализма (1948—1953 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / В. В. Скоробогатый. ― Москва, 1954.
  • Большевизм в Белоруссии на первом этапе его формирования : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 07.00.01 / Скоробогатый Владимир Васильевич. ― Минск, 1974.
  • Бальшавікі Мінска ў перыяд падрыхтоўкі Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі / У. В. Скарабагаты. ― Мінск, 1957.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скорабагаты [г. зн. Скарабагаты] Уладзімір Васілевіч / Артур Зельскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 437.