Уладзімір Вітальевіч Азаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Вітальевіч Азаранка
Дата нараджэння 1 студзеня 1958(1958-01-01) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2006)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Вітальевіч Азаранка (нар. 1 студзеня 1958, г.п. Арэхаўск, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогій і сродкаў механізацыі сельскай гаспадаркі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (2006), дацэнт (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1980). З 1980 года ў Цэнтральным НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1993—2006 гадах загадчык лабараторыі (з 1994 — Беларускі НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі, з 2003 — інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі). У 2006—2007 гадах і 2009—2014 гадах намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі, у 2007—2009 гадах першы намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. З 2014 — акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны вывучэнню заканамернасцяў разбурэння напружана-дэфармаванага масіва глебы імпульснымі нагрузкамі. Вызначыў ўмовы, пры якіх выяўляецца сінэргізм эфектаў разбурэння напружана-дэфармаванага аб’ёму глебы імпульснай нагрузкай, што дазволіла абгрунтаваць перспектыўныя напрамкі ўдасканалення тэхналагічных працэсаў і тэхнічных сродкаў для апрацоўкі глеб. Устанавіў заканамернасці сілавога ўзаемадзеяння рабочых органаў з каменем памерам 0,3-0,6 м (масай 30-300 кг) пры яго выманні з глебы (зрух каменя па плоскасці скола наперадзе якой ляжыць глеба, паварот каменя ў вертыкальнай плоскасці адносна максімальна выдаленай пункту каменя) у залежнасці ад арыентацыі галоўных восяў каменя. Правёў даследаванні па механізацыі аграмеліярацыйных мерапрыемстваў, каменеўборачных і іншых культуртэхнічных работ. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі развіцця механізацыі і аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, сістэмы вядзення сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, адаптыўных сістэм земляробства ў Беларусі і іншых дакументаў, якія вызначаюць дзяржаўную тэхнічную палітыку ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і сельгасмашынабудавання.

Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 18 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Обоснование методологических аспектов исследования взаимодействия активных рабочих органов с обрабатываемой средой // Механизация и электрификация сельского хозяйства : межведомств. тем. сб. Минск, 2003. Вып. 37, т. 1.
  • Синергизм эффектов при взаимодействии активно-пассивных рабочих органов с обрабатываемой средой // Механизация и электрификация сельского хозяйства : межведомств. тем. сб. Минск, 2005. Вып. 39 (в соавт.).
  • Почвообработка активными орудиями. Минск, 2005.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]