Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык
Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1999 (62 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, паэт |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык (нар. 1 лістапада 1937 г., вёска Петрыцкае, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 26 снежня 1999 г., вёска Ведрыч, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, пісьменнік і публіцыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Пасля выпуску год працаваў старшым піянерважатым і настаўнікам спеваў і малявання ў Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956—1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1964 годзе). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы (у 1966 г. рэарганізавана ў сярэднюю школу) Рэчыцкага раёна. Член Саюза Пісьменнікаў БССР з 1976 г.
Памёр 26 снежня 1999 года[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першы верш надрукаваў у 1955 г. у рэчыцкай раённай газеце «Зара камуны». Аўтар зборнікаў вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), «Ліхаўня» (1997), кніг публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984) і «Жыву школай» (1991). Таксама выдаў зборнік баек і сатырычных вершаў «Магарыч» (1994) і кніжкі гумарэсак «Карчы Гіменея» (1991) і «Местачковы секс» (1994).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём[2].
Зноскі
- ↑ 1. УЛАДЗІМІР ВЕРАМЕЙЧЫК (01.11.1937-26.12.1999) Архівавана 9 лютага 2021.
- ↑ http://slounik.org/80886.html
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 478 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Памерлі 26 снежня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Рэчыцкім раёне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Публіцысты Беларусі