Уладзімір Іванавіч Пузырэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Пузырэўскі)
Уладзімір Іванавіч Пузырэўскі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 24 лістапада 1955(1955-11-24) (68 гадоў)
в. Вішнёўка, Мінскі раён, Мінская вобласць
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Дзейнасць палітык

Уладзімір Іванавіч Пузырэўскі (24 лістапада 1955, в. Вішнёўка, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 лістапада 1955 года ў в. Вішнёўка Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, зоаінжынер. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]