Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч
Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2014 (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф |
Навуковая сфера | філасофія[1] і Гісторыя філасофіі[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук (1987) |
Альма-матар |
|
Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (25 кастрычніка 1938, Слуцк, Мінская вобласць — 19 лістапада 2014) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1987).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1938 года ў Слуцку ў сям’і беларускага літаратуразнаўцы Уладзіміра Агіевіча (1910—1952).
Скончыў БДУ ў 1960 годзе і Мінскі педагагічны інстытут замежных моў у 1967 годзе. Працаваў настаўнікам. З 1970 года — вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[2]. У 1980—2007 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю[3].
Памёр 19 лістапада 2014 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы вучонага прысвечаны гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, праблемам развіцця духоўнай культуры, месцу і ролі беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі. Даследаваў жыццё і кнігавыдавецкую дзейнасць Ф. Скарыны, змест і сімвалагічны сэнс яго творчай спадчыны.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- «…Опыты сердца, мысли и пера» : Эволюция филос. взглядов А. В. Луначарского до 1908 г. / В. В. Агиевич; Под ред. В. Ф. Пустарнакова; АН БССР, Ин-т философии и права. — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 181 с.
- Сімволіка гравюры Скарыны / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 320 с.
- Імя і справа Скарыны: У чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 319 с.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Эволюция философских взглядов А. В. Луначарского : до 1908 года : диссертация … кандидата философских наук : 09.00.03. — Минск, 1986. — 193 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Агіевіч Уладзімір Уладзіміравіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 200—201. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцку
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 2014 годзе
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Беларусі