Уолтэр Брунінг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Уолтэр Брунінг
Walter Breuning
Walter Breuning April 8, 2010.jpg
Дата нараджэння: 21 верасня 1896
Месца нараджэння: Мелраз, Мінесота, ЗША
Дата смерці: 14 красавіка 2011(2011-04-14) (114 гадоў)
Месца смерці: Грэйт-Фолс, Мантана, ЗША
Грамадзянства: Flag of the United States.svg ЗША
Род дзейнасці: пенсіянер, былы чыгуначнік
Бацька: Джон Брунінг (1864—1915)
Маці: Кара Брунінг (1870—1917)
Жонка: Агнес
 
Узнагароды і прэміі:

Рэкардсмен кнігі рэкордаў Гінэса як найстарэйшы з мужчын, якія жывуць на Зямлі.

Лагатып ВікіСховішча Уолтэр Брунінг на Вікісховішчы

Уолтэр Брунінг (англ.: Walter Breuning, 21 верасня 1896, Мелроз, штат Мінесота, ЗША - 14 красавіка 2011, Грэйт-Фолс, штат Мантана, ЗША) — доўгажыхар з ЗША. На момант яго смерці ва ўзросце 114 гадоў і 205 дзён ён быў найстарэйшым з мужчын, трэцім найстарэйшым жывых людзей увогуле. 27 снежня 2008 года, пасля смерці Джорджа Фрэнсіса, стаў найстарэйшым мужчынам у ЗША. Пасля смерці ветэрана Першай сусветнай вайны Генры Элінгема 18 ліпеня 2009 г., быў прызнаны найстарэйшым з жывых на той момант мужчын. Таксама, у свой 110-ы дзень нараджэння, ён быў прызнаны найстарэйшым з былых чыгуначнікаў у ЗША. Акрамя таго, Уолтэр Брунінг быў апошнім з мужчын, якія нарадзіліся ў 1896 годзе.

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

Брунінг аб сваім дзяцінстве: "Калі я ўспамінаю падзеі апошніх 100 гадоў, я магу толькі гадаць, якім было б цяпер жыццё без электрычнасці. Ніякіх аўтобусаў не было. Я памятаю, як хадзіў у школу пешшу ў халодную зіму. Нам даводзілася ссоўваць нашы парты бліжэй да дроўнай печкі, каб не змерзнуць. А пасля ўрокаў, нам зноў трэба было ісці пешшу па марозе. Усе ішлі - выбару проста не было."

  • На свой 112-ы дзень нараджэння, ён падзяліўся сваімі думкамі адносна ўласнага даўгалецця і добрай фізічнай формы: "Трымайце ў тонусе свой розум і цела, і тады вам пашчасціць надоўга затрымацца сярод жывых."
  • Калі Брунінга спыталі, чаму, аўдавеўшы ў 60 гадоў, ён не ажаніўся зноў, ён адказаў: "Другі шлюб ніколі не бывае сапраўдным. Зараз нават першы шлюб не бывае сапраўдным".