Уступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз і Украіна
Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз
Украіна
Украіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

28 лютага 2022 года, неўзабаве пасля ўварвання Расіі, Украіна падала заяўку на членства ў Еўрасаюзе (ЕС). Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запатрабаваў неадкладнага прыёму ў адпаведнасці з «новай спецыяльнай працэдурай»,[1] а прэзідэнты васьмі краін ЕС заклікалі паскорыць працэс далучэння.[2] Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што падтрымлівае ўступленне Украіны, але на гэты працэс спатрэбіцца час.[3] 1 сакавіка 2022 года Еўрапарламент рэкамендаваў зрабіць Украіну афіцыйным кандыдатам у члены,[4] а 10 сакавіка 2022 года Савет Еўрапейскага саюза запытала ў Камісіі меркаванне па заяўцы.[5] 8 красавіка 2022 года фон дэр Ляен перадала Зяленскаму заканадаўчую анкету,[6] на якую Украіна адказала 9 мая.[7]

17 чэрвеня 2022 года Еўрапейская камісія рэкамендавала Еўрапейскаму савету надаць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз.[8][9][10][11]

23 чэрвеня 2022 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая заклікае неадкладна надаць Украіне статус кандыдата на членства ў Еўрасаюзе.[12][13] 23 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі савет надаў Украіне статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз.[14] 14 снежня 2023 года Рада Еўрасаюза вырашыла пачаць перамовы аб далучэнні Украіны да Еўрасаюза[15].

Падтрымка краін[правіць | правіць зыходнік]

Прэзентацыя апытальніка па членстве ў ЕС 8 красавіка 2022 года прэзідэнтам Камісіі фон дэр Ляен і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім

26 лютага 2022 г. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў за паскораны шлях уступлення Украіны ў ЕС. 27 лютага прэм’ер-міністр Славеніі Янез Янша сумесна з прэм’ерам Польшчы Матэушам Маравецкім у лісце прэзідэнту Еўрасавета Шарлю Мішэлю прапанавалі план хуткай інтэграцыі Украіны ў ЕС да 2030 года.[16][17] Прэм’ер-міністр Славакіі Эдуард Гегер прапанаваў ЕС стварыць новую спецыяльную працэдуру для далучэння Украіны да Еўрапейскага Саюза, каб у будучыні дапамагчы Украіне ўстаць на ногі і аднавіцца пасля вайны.[18]

1 сакавіка 2022 г. Прэзідэнты васьмі краін-членаў ЕС (Рэспублікі Балгарыя, Чэшскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшча, Славацкай Рэспублікі і Рэспублікі Славенія) падпісалі адкрыты ліст з заклікам неадкладна даць Украіне перспектыву членства да перамоваў аб уступленні.[19] Таксама ў гэты дзень міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта выказаўся за паскоранае ўступленне Украіны ў Еўрапейскі саюз.[20]

9 сакавіка 2022 года Сенат Польшчы 93 галасамі прыняў «за» рэзалюцыю, у якой заклікае краіны Еўрапейскага Саюзу падтрымаць паскораны працэс уступлення Украіны ў ЕС.

« "Украінскае грамадства несумненна даказала, што гатова быць часткай аб'яднанай Еўропы і гатова крывёй плаціць за адданасць еўрапейскім каштоўнасцям. Украінскія воіны, абараняючы межы сваёй краіны, абараняюць усю Еўропу", - гаворыцца ў дакуменце[21]. »

Працэдура[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Еўрасаюза на вежы ў Вінніцы

Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай увайшло ў сілу ў 2017 годзе (а часова выконваецца наогул з 2015-га).[22]

У панядзелак 28 лютага 2022 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на членства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе. Кіраўнік дзяржавы з Кіраўніком МАНЮ Русланом Стефанчуком і Прэм’ер-міністрам Украіны Дзянісом Шмыгалем падпісалі Супольную заяву.[23]

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў аўторак 1 сакавіка выступіў у Еўрапарламенце і заявіў, што Украіна даказала, што выбрала Еўропу, а зараз Еўропа павінна абраць Украіну і падтрымаць уступленне ў ЕС:

« "...У нас вельмі матываваны народ. Мы змагаемся за нашыя правы, свабоду, за жыццё, а цяпер мы змагаемся за выжыванне і гэта зараз наша найвялікшая матывацыя. Але мы змагаемся і за тое, каб быць раўнапраўнымі чальцамі Еўропы. Я лічу, што сёньня ўсім паказваем, што мы такія.

З намі Еўрапейскі саюз будзе мацнейшым. Без вас Украіна будзе самотная[24]."

»

Еўрапейскі парламент 1 сакавіка пераважнай большасцю галасоў (637 галасамі «за», толькі 13 еўрадэпутатаў выступілі «супраць», 26 устрымаліся) зацвердзіў рэзалюцыю, якая рэкамендуе дзяржавам-сябрам ЕС працаваць над прадастаўленнем Украіне статусу кандыдата на ўступленне. Зрэшты, голас Еўрапарламента з’яўляецца рэкамендацыйным.[25]

Звычайна рашэньне Эўракамісіі па адпаведнасьці гэтай заяўкі займае ад 15 да 18 месяцаў.[26]

Працэс прыняцця вырашэння[правіць | правіць зыходнік]

  • Адпраўка пісьма-заявы старшынству Парады ЕС (цяпер гэтая — Францыя).
  • Савет інфармуе краіны-члены, Еўрапейскі парламент і нацыянальныя парламенты аб заяўцы.
  • Паседжанне 27 міністраў прымае рашэнне, каб афіцыйна атрымаць меркаванне Еўрапейскай камісіі па заяўцы (доўжыцца ад 15 да 18 месяцаў).

Падрыхтоўка краіны-кандыдаткі[правіць | правіць зыходнік]

  • Адаптацыя ўласных інстытуцый, стандартаў і інфраструктуры для выканання абавязацельстваў дзяржавы-члена.
  • Адпаведнасць крытэрам уступлення, у тым ліку прыняцце і імплементацыю заканадаўства ЕС.[27]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Treisman, Rachel (2022-02-28). "Ukraine wants to join the EU. Here's how that would work". NPR [англійская]. Архівавана з арыгінала 1 March 2022. Праверана 2022-03-28.
  2. "Presidents of 8 EU states call for immediate talks on Ukrainian membership". Reuters [англійская]. 2022-02-28. Архівавана з арыгінала 27 March 2022. Праверана 2022-03-28.
  3. Treisman, Rachel (2022-02-28). "Ukraine wants to join the EU. Here's how that would work". NPR [англійская]. Архівавана з арыгінала 1 March 2022. Праверана 2022-03-28.
  4. Європарламент рекомендував надати Україні статус кандидата на вступ до ЄС (укр.). www.eurointegration.com.ua (1 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 March 2022. Праверана 28 сакавіка 2022.
  5. European Council. Statement of the heads of state or government, meeting in Versailles, on the Russian military aggression against Ukraine, 10 March 2022(нявызн.). Consilium (11 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 April 2022. Праверана 28 сакавіка 2022.
  6. "Ukraine: EU chief offers Kyiv fast track to membership". DW. 8 April 2022. Архівавана з арыгінала 8 April 2022. Праверана 8 April 2022.
  7. Obtaining Ukraine's EU membership candidate status is of great importance for the Ukrainian people - President during a conversation with Ursula von der Leyen (9 мая 2022). Праверана 10 May 2022.
  8. Єврокомісія рекомендувала надати Україні статус кандидата в ЄС (укр.). Радіо Свобода. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  9. Welle (www.dw.com), Deutsche. European Commission recommends Ukraine be granted EU candidate status | DW | 17.06.2022 (англ.). DW.COM. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  10. Ukraine Likely to Win Initial EU Backing for Path to Membership (англ.). Bloomberg News (9 чэрвеня 2022). Праверана 13 чэрвеня 2022.
  11. "Ukraine should get E.U. candidate status, European Commission recommends". Washington Post [амерыканская англійская]. ISSN 0190-8286. Праверана 2022-06-17.
  12. The European Parliament has supported candidate status for Ukraine and Moldova (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 23 чэрвеня 2022.
  13. Grant EU candidate status to Ukraine and Moldova without delay, MEPs demand | News | European Parliament (англ.). www.europarl.europa.eu (23 чэрвеня 2022). Праверана 23 чэрвеня 2022.
  14. Ukraine has officially received the status of a candidate for EU membership (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 23 чэрвеня 2022.
  15. ЛІДЕРИ ЄС ПІДТРИМАЛИ ВІДКРИТТЯ ПЕРЕГОВОРІВ З УКРАЇНОЮ І МОЛДОВОЮ (укр.). Європейська правда. Праверана 14 снежня 2023.
  16. Duda: Poland supports accelerated path of Ukraine's affiliation with EU (англ.). Interfax-Ukraine.
  17. Словенія виступила за надання Україні перспективи членства у ЄС (укр.). Європейська правда.
  18. Словаччина пропонує створити спеціальну процедуру для приєднання України до ЄС (укр.). Європейська правда.
  19. 8 президентів держав ЄС виступили за пришвидшений вступ України до Євросоюзу (укр.). Європейська правда (1 сакавіка 2022).
  20. Угорщина підтримала прискорений вступ України до ЄС (укр.). Європейська правда (1 сакавіка 2022).
  21. Сенат Польщі одноголосно закликав ЄС підтримати швидкий вступ України (укр.). Українська правда (9 сакавіка 2022). Праверана 9 сакавіка 2022.
  22. До ЄС у турборежимі: як та коли розглядатимуть заявку України про прискорений вступ (укр.). Європейська правда.
  23. Україна офіційно спрямувала у Брюссель заявку на членство в ЄС (укр.). Європейська правда.
  24. "З Україною ЄС буде міцнішим": Зеленський у Європарламенті. Йому аплодують стоячи (укр.). Українська правда (1 сакавіка 2022). Праверана 1 сакавіка 2022.
  25. Європарламент рекомендував надати Україні статус кандидата на вступ до ЄС (укр.). Українська правда (1 сакавіка 2022).
  26. 8 президентів держав ЄС виступили за пришвидшений вступ України до Євросоюзу (укр.). Європейська правда (1 сакавіка 2022).
  27. Європарламент ухвалить резолюцію із закликом надання Україні статусу кандидата на вступ (укр.). Європейська правда (28 лютага 2022).