Старшыня Еўрапейскай камісіі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Еўрапейскі саюз
Flag of the European Union

Гэты артыкул — частка серыі:
«Палітычнае ўпарадкаванне
Еўрапейскага саюза
»

Старшыня Еўрапейскай камісіі (ЕК) ўзначальвае выканаўчы орган улады Еўрапейскага саюза. Старшыня кантралюе ўсю выканаўчую ўладу, яе членаў і Еўрапейскі грамадзянскі сэрвіс. Прэзідэнт адказвае за размеркаванне партфеляў сярод членаў камісіі і можа правесці перастаноўку яе членаў або, пры неабходнасці, звольніць іх. Ён вызначае рэгламент Камісіі і ўсе заканадаўчыя прапановы.

Камісія праектуе новыя законы і разглядае іх на прыкладзе штодзённага жыцця Саюза (абапіраючыся на бюджэт і прымае рашэнні). Камісія таксама прадстаўляе ЕС у такіх арганізацыях як Сусветная Гандлёвая Арганізацыя і G8.[1][2] АТым не менш, Старшыня ЕК, у адрозненне ад іншых кіраўнікоў урадаў, не вызначае знешнюю палітыку, не можа камандаваць войскамі або змяняць падаткі, паколькі яны ў асноўным па-за кампетэнцыі ЕС.

Дзеючы Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу

Пасада была створана ў 1958 годзе. Старшыня фармальна прызначаецца міністэрствам Савета Еўрапейскага саюза (на практыцы, Еўрапейскім саветам — главамі дзяржаў-членаў) кожныя пяць гадоў і яго кандыдатура ўхваляецца Еўрапейскім парламентам, да якога адносіцца Старшыня (Парламент можа выражаць неўхваленне працы Камісіі). Старшыня ў такім разе выбірае іншых Еўрапейскіх камісараў, разам з краінамі-членамі ЕС. Пасля гэтага ён перадае абавязкі кожнаму з іх. Да моманту прыняцця імі ўсіх спраў, яны абавязаны выступіць перад Парламентам.[1][2]

Цяперашні Старшыня Жазэ Мануэл Барозу ўступіў у пасаду ў кастрычніку 2004 года. Ён з'яўляецца членам Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) і былым прэм'ер-міністрам Партугаліі. Барозу з'яўляецца адзінаццатым Старшыней Еўракамісіі і ў 2009 годзе быў пераабраны яшчэ на пяць гадоў. Яго намеснікам з 2010 года з'яўляецца Вярхоўны прадстаўнік баранэса Кэтрын Маргарэт Эштан, якая стала першым віцэ-прэзідентам Еўракамісіі.





Спіс Старшынь Еўракамісіі[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня
Фота Дзяржава і
папярэдняя пасада
Партыя
Час паўнамоцтваў
Заўвагі
1 Вальтэр Хальштэйн Bundesarchiv B 145 Bild-F004665-0003, Walter Hallstein.jpg Германія
Міністр фінансаў
Хрысціянскія дэмакраты 01958-01-01 1 студзеня 1958 - 01967-06-30 30 чэрвеня 1967 Стварыў агульную сельскагаспадарчую палітыку і вырашыў крызіс вакантных пасад, які прывёў да Люксембургага кампрамісу .
2 Жан Рэй Бельгія
Міністр фінансаў
Ліберальныя дэмакраты 01967-07-02 2 ліпеня 1967 - 01970-07-01 1 ліпеня 1970 Пачаў ініцыятывы па Еўрапейскаму палітычнаму супрацоўніцтву і Эканамічнаму і Манетарнаму Саюзу ЕС.
3 Франко Марыя Малфацці Franco Maria Malfatti.jpg Італія
Міністр замежных спраў
Хрысціянскія дэмакраты 01970-07-02 2 ліпеня 1970 - 01972-03-01 1 сакавіка 1972 Унес пранпановы на адзіным рынку. Адкрыты перамовы аб членстве з Даніяй, Ірландыяй, Нарвегіяй і Вялікабрытаніяй.
4 Сікка Мансхольт Sicco Mansholt.jpg Нідэрланды
Міністр селькай гаспадаркі
Сацыялісты 01972-03-22 22 сакавіка 1972 - 01973-01-05 5 студзеня 1973 Курыраваў стварэнне Еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС) і першае пашырэнне ЕС
5 Франц-Хаў'ер Арталі Францыя
Міністр фінансаў
Хрысціянскія дэмакраты 01973-01-06 6 студзеня 1973 - 01977-01-05 5 студзеня 1977 Кіраваў пашыранай Супольнасцю падчас нафтавага крызісу ў 1973 годзе і турэцкага ўварвання на Кіпр
6 Рой Дженкінс Roy Jenkins, Chancellor of Oxford.jpg Вялікабрытанія
Міністр унутраных спраў
Сацыялісты 01977-01-06 6 студзеня 1977 - 01981-01-19 19 студзеня 1981 Курыраваў развіццё ЕВС і быў першым Старшыней, які удзельнічаў у G8
7 Гастан Торн Gaston Thorn - World Economic Forum Annual Meeting 1986.jpg Люксембург
Прэмьер-міністр
Ліберальныя дэмакраты 01981-01-20 20 студзеня 1981 - 01985-01-06 6 студзеня 1985 Паскорыў пашырэння падчас працы над Адзіным еўрапейскім актам. Аднак у перыяд "евраскляроза" уплыў Торна наменшыўся
8 Жак Дэлор Bundesarchiv B 145 Bild-F078267-0023, Bonn, Ministerpräsidenten mit EU-Kommissar Delors-CROPPED.jpg Францыя
Міністр фінансаў
Сацыялісты 01985-01-07 7 студзеня 1985 - 01995-01-24 24 студзеня 1995 Курыраваў прыняцце Адзінага Еўрапейскага Акта і Маастрыхцкай дамовы, быў галоўным архітэктарам Камітэта рэгіёнаў. Кіраваў у час пашырэння ЕС у 1995 годзе.
9 Жак Сантэр Jacques Santer.jpg Люксембург
Прэмьер-міністр
Народная партыя 01995-01-25 25 студзеня 1995 - 01999-03-15 15 сакавіка 1999 Сантер працаваў над Амстэрдамскім дагаворам, Ніцкім дагаворам і увядзеннем еўра. Аднак праца яго камісіі была азмрочана бюджэтнай палемікай. Сантер падаў у адстаўкуда заканчэння тэрміну дзеяння яго мандата.
- Мануэль Марын (замяшчэнне) Manuel Marin.jpg Іспанія
Еўрапейскі міністр
Сацыялісты 01999-03-15 15 сакавіка 1999 - 01999-09-17 17 верасня 1999 З-за датэрміновай адстаўкі Сантэра, праца яго камісіі працягвалася пад кіраўніцтвам Мануэля Марына, як часовага Старшыні адміністрацыі.
10 Рамана Продзі Prodi27marzo2007.jpg Італія
Прэмьер-міністр
Ліберальныя дэмакраты 01999-09-17 17 верасня 1999 - 02004-11-22 22 лістапада 2004 Курыраваў увядзенне Ніцкай Дамовы і падпісанне Еўрапейскай канстытуцыі. Ён таксама курыраваў запуск наяўнага еўра ў 2002 годзе.
11 Жазэ Мануэл Барозу José Manuel Barroso MEDEF 2.jpg Партугалія
Прэмьер-міністр
Народная партыя 02004-11-22 22 лістапада 2004 - дзеючы
Тэрмін паўнамоцтваў сканчваецца 31 кастрыцніка 2014
Барозу курыраваў прыняцце Лісабонскага дагавору, працаваў у час пашырэнняў 2004 і 2007 гадоў, а таксама у час яго старшынства была прынята Дырэктыва Блокештэйна.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 The European Commission. Europa (web portal). Праверана 1 кастрычніка 2007.
  2. 2,0 2,1 Role and Powers. Europa (web portal). Праверана 1 кастрычніка 2007.