Уякук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уякук
Uyaquq
Род дзейнасці місіянер
Дата нараджэння каля 1860
Месца нараджэння ніжняя плыня Кускаквім, Аляска
Дата смерці 1924
Грамадзянства ЗША
Югтун

Уякук (юпік: Uyaquq, літаральна «шыя»; каля 18601924 гг.) — пратэстанцкі місіянер-эскімос, стваральнік арыгінальнай пісьмовасці на мове юпік.

Уякук паходзіў з сям'і шамана з ніжняй плыні ракі Кускаквім. Пад уздзеяннем амерыканскіх місіянераў прыняў хрысціянства і займаўся яго распаўсюджваннем сярод суродзічаў. Уражаны магчымасцю пісьмовасці адлюстроўваць Біблію без скажэнняў вырашыў стварыць пісьмо для юпік. Лічыцца, што першы варыянт пісьма ён убачыў у сне.

У 1900 г. Уякук прадставіў складовае пісьмо югтун, у якім выкарыстоўваў традыцыйныя эскімоскія піктаграмы. Праз 5 гадоў ён адмовіўся ад піктаграм на карысць складовых знакаў. Паколькі Уякук не ведаў англійскай мовы, то з дапамогай амерыканскіх місіянераў займаўся перакладам святога пісання на родную мову. Яны чыталі яму перакладзеныя тэксты ўслых, а ён запісваў на югтун.

У нашы дні юпік карыстаюцца лацінкай, аднак югтун застаецца важнай часткай іх пісьмовай спадчыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]