Эскімосы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эскімосы — этнічная супольнасць, група народаў Арктыкі.

Жывуць на Алясцы (ЗША) і поўначы Канады (саманазва ў Амерыцы інуіт), у Грэнландыі (саманазва каладліт) і на паўночным усходзе п-ва Чукотка ў Расіі (саманазва югыт — сапраўдныя людзі). Колькасць прыблізна 90 тысяч чалавек (2000).

Мовы адносяцца да эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям'і.

Галоўны традыцыйны занятак — паляванне на марскога звера, займаюцца таксама рыбалоўствам, збіральніцтвам, паляваннем у тундры.

Захоўваюць традыцыйныя вераванні, шаманізм, ёсць хрысціяне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Эскімосы // БЭ ў 18 т. Т. 18, кн. І. Мн., 2004.