ФК СКВІЧ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ФК СКВІЧ
ФК СКВІЧ.gif
Поўная назва

ТАА «Футбольны клуб СКВІЧ»

Заснаваны

2000

Горад

Мінск, Беларусь

Стадыён

«Алімпійскі»
Умяшчальнасць: 1530

Прэзідэнт

Юрый Саўчанка

Галоўны трэнер

Яўген Лінёў

Чэмпіянат

Другая ліга

2014

24 месца

ФК СКВІЧбеларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2000 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 20032008 удзельнічаў у Вышэйшай лізе Беларусі (акрамя 2004 і 2007 гадоў), з 2009 выступаў у Першай лізе. Па выніках сезону 2013 старціў месца ў Першай лізе і перайшоў у Другую лігу.

2013[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сезону 2012 каманду з-за фінансавых цяжкасцяў пакінулі амаль усе ігракі (застаўся толькі вопытны брамнік Віталь Макаўчык). Новы склад быў сабраны за тыдзень да матчу чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама». У гэтым матчы СКВІЧ атрымаў сенсацыйную перамогу (1:0) і прабіўся ў паўфінал.

Але гэта было амаль што адзінае дасягненне каманды ў сезоне. У паўфінале СКВІЧ быў разгромлены мінскім «Дынама» (0:5), а ў чэмпіянаце цярпеў паражэнне за паражэннем і замацаваўся на апошнім радку. У выніку ўжо за некалькі тураў да канца СКВІЧ пазбавіўся шанцаў застацца ў Першай лізе. Атрымаўшы ў перадапошнім туры перамогу над «Полацкам» (5:1), СКВІЧ перагнаў гэты клуб і ў выніку заняў 15 месца.

2014[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2014 клуб распачаў у групе А Другой лігі[1]. Клуб выступаў пераважна маладымі ігракамі і хутка апынуўся ў канцы турнірнай табліцы. З-за дэфіцыту брамнікаў на некаторы час у браму прыйшлося стаць нават галоўнаму трэнеру Яўгену Лінёву[2].

У выніку, клуб заняў апошняе 12 месца ў групе А. Саступіўшы ў стыкавых матчах жыткавіцкаму «ЮА-Строй», СКВІЧ заняў апошняе 24-е месца ў Другой лізе.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2000: СКВІЧ
  • 2001—2008: «Лакаматыў»
  • з 2009: СКВІЧ

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2001 Другая (Д3) 1 34 26 4 4 77–17 82 Чвэрцьфінал Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2002 Першая (Д2) 3 30 20 6 4 59–16 66 Фіналіст Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2003 Вышэйшая (Д1) 15 30 5 9 16 16–42 24 Чвэрцьфінал Descento.svg Вылет у Першую лігу
2004 Першая (Д2) 1 30 24 3 3 75–25 75 1/16 фінала Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2005 Вышэйшая (Д1) 11 26 7 5 14 30–43 26 1/8 фінала
2006 Вышэйшая (Д1) 13 26 5 4 17 26–52 19 1/8 фінала Descento.svg Вылет у Першую лігу
2007 Першая (Д2) 3 26 16 4 6 49–21 52 1/8 фінала Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2008 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 7 17 28–50 25 1/8 фінала Descento.svg Вылет у Першую лігу
2009 Першая (Д2) 5 26 11 6 9 37–29 39 1/32 фінала
2010 Першая (Д2) 2 30 17 7 6 52–21 58 1/16 фінала
Пераходныя матчы1 2 0 1 1 1–3 1
2011 Першая (Д2) 4 30 16 6 8 57–27 54 Чвэрцьфінал
2012 Першая (Д2) 4 28 16 7 5 61–19 55 Паўфінал
2013 Першая (Д2) 15 30 3 3 24 21–63 12 1/16 фінала Descento.svg Вылет у Другую лігу
2014 Другая - А (Д3) 12 22 1 3 18 18–80 6 1/64 фінала
Матчы за 23 месца2 24 2 0 0 2 2–6 0

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]