ФК Эвіян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эвіян
Поўная назва Thonon Évian Grand Genève Football Club
Заснаваны 1924
Горад
Стадыён Парк дэ Спорт
Умяшчальнасць: 15 600
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Насьяналь 2, група C
2021/22 1 месца ў групе M Насьяналя 3
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Тано Эвіян Гран Жэнеў» (фр.: Thonon Evian Grand Genève Football Club), раней «Эвіян Тано Гаяр» — французскі футбольны клуб. Быў заснаваны ў горадзе Гаяр, дэпартамент Верхняя Савоя, недалёка ад швейцарскай мяжы і горада Жэнева.

«Эвіян» быў заснаваны ў 1924 годзе пад назвай «Гаяр», у выніку зліцця ў 2003 годзе «Гаяр» (1924—2003) і «Віле-ля-Гранд» стаў называцца «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» (2003—2007). Гэтую назву клуб насіў чатыры гады, пасля чаго ў 2007 годзе быў перайменаваны ў «Алімпік Круа-дэ-Савоя 74». У 2009 годзе клуб пераехаў у Тано-ле-Бен і 1 ліпеня 2009 года зноў змяніў сваю назву на «Эвіян».

З 2011 па 2015 год клуб выступаў у Лізе 1, пасля выбыў у Лігу 2.

«Эвіян» раней праводзіў свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Стад Жазеф-Мунат» у родным горадзе, але пазней пераехаў у «Парк дэ Спорт» ў найбліжэйшы Ансі, бо «Стад Жазэф-Мунат» не адпавядае стандартам Лігі 1.

У снежні 2016 года суд горада Тано-ле-Бен прыняў рашэнне аб ліквідацыі клуба з-за фінансавых праблем[1]. У 2017 годзе клуб быў адноўлены і стаў выступаць у рэгіянальных лігах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Футбол Круа-дэ-Савоя 74» быў створаны ў 2003 годзе ў выніку зліцця клубаў «Гаяр» (заснаваны ў 1924 годзе) і «Віле-ля-Гранд». «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» заняў 3-е месца ў аматарскім чэмпіянаце Францыі (Ліга 4) у групе Б сезона 2003/04. Як правіла, толькі найлепшы клуб у кожнай з 4 аматарскіх груп пераходзіў у Нацыянальны чэмпіянат (Ліга 3), але першае і другое месца занялі дублюючыя каманды прафесійных клубаў «Ліён» і «Мец», такім чынам, «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» выйшаў у Лігу 3. Першы сезон Нацыянальнага чэмпіянату клуб правёў у барацьбе за выжыванне, заняўшы выніковае 14 месца з 20. Толькі 2 ачкі перавагі ад 17 месца выратавалі каманду ад вылету. Сезон 2005/06 быў меней паспяховым, «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» заняў 18-е месца, саступіўшы толькі адно ачко ратавальнаму 16 месцу, у выніку каманда вылецела ў Аматарскі чэмпіянат (Ліга 4). Сярэдняя наведвальнасць стадыёна таксама знізілася з 933 да 716 заўзятараў.

У 2007 годзе клуб зведаў яшчэ адно зліццё, на гэты раз з мясцовай камандай «Алімпік Тано-Шаблі». Назва клуба змянілася яшчэ раз, і з гэтага моманту клуб стаў болей паспяховым і вядомым як «Алімпік Круа-дэ-Савоя 74». Новы клуб пераехаў у суседні Тано-ле-Бен, таму што іх стадыён у Гаяры быў непрыдатнымі для выкарыстання ў Нацыянальным чэмпіянаце, змушаючы клуб пераехаць на «Стад Жазэф-Мунат», які мае 2700 месцаў, з магчымым пашырэннем да 6000 месцаў, тады як на «Стад Гаяр» існуе толькі 2000 месцаў для гледачоў. У 2008 годзе клуб вярнуўся ў Нацыянальны чэмпіянат (Ліга 3), стаўшы чэмпіёнам у сезоне 2007/08 у Групе Б аматарскага чэмпіянату (Ліга 4). Улетку 2009 года прэзідэнт кампаніі Danone Франк Рыбо стаў ганаровым прэзідэнтам футбольнага клуба. Рыбо зноў змяніў назву каманды на «Эвіян» (фр.: Évian Thonon Gaillard Football Club). Таксама, ён пачаў укладваць грошы ў моладзевую школу клуба, каб палепшыць ейную сістэму і надаць папулярнасці[2]. 16 красавіка 2010 года клуб здзейсніў подзвіг у першым сезоне з Франкам Рыбо, выйшаўшы ўпершыню ў гісторыі ў Лігу 2.

У сезоне 2010/11 клуб выйграў Лігу 2 і выйшаў у элітны французскі дывізіён, дзе выступаў на працягу чатырох гадоў. У сезоне 2012/13 каманда дайшла да фіналу Кубка Францыі. У сезоне 2015/16 «Эвіян» гуляў у Лізе 2, дзе заняў 18 месца, вылецеў і быў пераведзены ў чацвёрты дывізіён, аднак у жніўні 2016 года зняўся са спаборніцтваў, а ў снежні таго ж года рашэннем суда горада Тано-ле-Бен клуб быў ліквідаваны з-за фінансавых праблем.

У 2017 годзе клуб быў адноўлены пад новай назвай «Тано Эвіян Гран Жэнеў» і стаў выступаць у рэгіянальнай лізе Авернь — Рона — Альпы. У 2020 годзе новы клуб выйшаў у Нацыянальны чэмпіянат 3, а ў 2022 годзе выйграў яго і выйшаў у Нацыянальны чэмпіянат 2 (чацвёрты дывізіён французскага футбола).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]