Файруза Балк
| Файруза Балк Fairuza Alejandra Balk |
|
| Імя пры нараджэнні: | Fairuza Alejandra Feldthouse |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 21 мая 1974 (39 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Пойнт-Рэйс, Каліфорнія, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | актрыса |
| Кар'ера: | з 1983 па цяпер. час |
| IMDb: | ID 0000103 |
Файруза Балк (англ. Fairuza Balk, нар. 21 мая 1974 года, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса. Самыя вядомыя фільмы з удзелам Файрузы Балк - "Вяртанне ў краіну Оз", "Востраў доктара Мора", "Вядзьмарства" і "Амерыканская гісторыя Ікс".
Біяграфія[правіць]
Файруза Балк нарадзілася ў Каліфорніі ў 1974 годзе. Яе бацька, Саламон Фелдхаўз, займаўся фолк-музыкай, некаторы час жыў у Турцыі, вывучаючы культуру і мову гэтай краіны. Збольшага пад уплывам ўсходняй культуры ён абраў і імя для дачкі - Файруза (біруза). У 1985 годзе Файруза была зацверджана на ролю Дораці Гейл ў фільме «Вяртанне ў краіну Оз», пасля чаго да яе прыйшла шырокая вядомасць. За сваю акцёрскую кар'еру яна знялася больш чым у сарака фільмах і серыялах. У 1997 годзе бойка, якую Файруза Балк і Робін Тані выканалі ў канцы фільма «Вядзьмарства», была прызнана лепшай кінабойкай года і ўзнагароджана адпаведнай прэміяй. У 1999-2000 годзе Файруза разам з актрысай Крысцінай Рычы знялася ў відэакліпе на песню «Natural Blues» амерыканскага дыджэя Moby. Гэты відэакліп быў намінаваны на прэмію MuchMusic Video Awards, якія ўручаюцца ў Таронта, як «Лепшае міжнароднае відэа».