Феадосій Фёдаравіч Шчадрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феадосій Фёдаравіч Шчадрын
Фатаграфія
Дата нараджэння 1751(1751)
Месца нараджэння
Дата смерці 1825(1825)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Apollon Shchedrin[d] і Сільвестр Феадосьевіч Шчадрын
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр
Вучоба Імператарская Акадэмія мастацтваў
Мастацкі кірунак класіцызм
Уплыў Nicolas-François Gillet[d] і Фёдар Якаўлевіч Аляксееў
Узнагароды
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Феадосій Фёдаравіч Шчадрын (руск.: Феодосий Фёдорович Щедрин; 1751 — 1825) — расійскі скульптар, прадстаўнік класіцызму, прафесар, рэктар Акадэміі мастацтваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Б. Ш. Мітуар. «Партрэт Ф. Ф. Шчадрына», 1813. На заднім плане скульптура «Дыяна»
«Німфы, якія трымаюць нябесную сферу». Скульптурная група перад будынкам Адміралцейства ў Пецярбургу, 1812
Персей з галавой Медузы

Феадосій Шчадрын нарадзіўся ў сям'і салдата лейб-гвардыі Праабражэнскага палка, у 1764 годзе прыняты ў лік казённых выхаванцаў пры Акадэміі мастацтваў. Навучаўся скульптуры ў француза Нікаля-Франсуа Жыле  (руск.).

За час навучання атрымаў шэраг узнагарод. У 1769 годзе атрымаў другі сярэбраны медаль, у 1770 годзе — малы залаты за барэльеф «Замах Рагнеды на жыццё Уладзіміра», у 1771 годзе — першы сярэбраны за малюнкі з натуры. У 1772 годзе ён атрымлівае вялікі залаты медаль за барэльеф «Ізяслава Мсціславіча, зняважанага, хацелі забіць любімыя яго воіны, не ведаўшы», выкананы ў стылі рускага барока.

У 1773 годзе як пенсіянер Акадэміі мастацтваў  (руск.) быў камандзіраваны для працягу навучання за мяжу. На працягу года прабыў у Італіі, спачатку ў Фларэнцыі, затым у Рыме, дзе ім была выканана статуя «Апалон, які вымае стралу з калчана». У 1775 годзе па загадзе Акадэміі мастацтваў, для працягу адукацыі, пераехаў у Парыж, дзе і прабыў больш за дзесяць гадоў. Заняткі скульптурай, вельмі паспяховыя, праводзіліся пад кіраўніцтвам Габрыэля Алегрэна  (руск.). На другім годзе навучання, у 1776 годзе, атрымаў за статую «Марсія» ад парыжскай Акадэміі другі залаты медаль. Па просьбе Алегрэна камандзіроўка яму было падоўжана.

Вярнуўшыся ў Пецярбург у 1789 годзе, ён заняў месца прафесара скульптуры ў Акадэміі мастацтваў. У 1794 годзе ім выкананы значны твор «Венера, якая выйшла з вады», набытая ў 1797 годзе Паўлам I за 7000 руб.

У 1794 годзе быў прызнаны прафесарам, а праз год членам савета Акадэміі, у 1803 годзе стаў ад'юнкт-прафесарам. У 1818 годзе атрымаў званне рэктара.

Шчадрыным выкананы шэраг работ грамадскага прызначэння. Фігуры «Сірэны» (1800-05) і «Рэкі» для Самсонаўскай тэрасы Пецяргофскага саду, фігуры для Біржы, Адміралцейства (сумесна з І. І. Церабянёвым, архітэктарамі І. К. Корабавым і А. Д. Захаравым), у тым ліку «Карыятыды» (1812—1813); для Казанскага сабора, у тым ліку велізарны гарэльеф: «Хрыстос, які ідзе да месца распяцця» (1807). Выкананы шэраг бюстаў і асобных скульптур: «Спячы Эндыміён», бронза, 1779, «Фаўн з Вакханкай», «Дыяна», «Венера» (1792), «Нарцыс», бюст А. А. Нартава  (руск.), мармур, 1811. У форме медальернай пластыкі выконвае ў 1811 годзе медаль «У гонар адкрыцця Палтаўскага манумента».

Шчадрын Ф. Ф. пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках. У 1934 годзе яго прах перанесены ў Некропаль XVIII стагоддзя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]