Фелічэ Казараці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелічэ Казараці
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 снежня 1883(1883-12-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1963(1963-03-01)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Daphne Maugham Casorati[d]
Род дзейнасці мастак, дызайнер, графік, скульптар
Жанр партрэт
Вучоба
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фелічэ Казараці (іт. Felice Casorati, 4 снежня 1883, Навара1 сакавіка 1963, Турын) — італьянскі мастак.

Ф. Казараці нарадзіўся ў сям'і афіцэра. У дзяцінстве і юнацтве Казараці часта пераязджалі з месца на месца, жылі ў Мілане, на Сардзініі, у Падуі. Будучы мастак першапачаткова вучыўся на піяніста, затым скончыў факультэт права ў Падуанскім універсітэце. Паралельна ён браў урокі жывапісу - перш у Павіі, а з 1908 года - у Неапалі. У 1907 і 1909 гадах прайшлі выставы яго карцін у Венецыі. У гады Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска. У 1923 годзе Казараці быў арыштаваны за ўдзел у антыфашысцкім руху.

У творчасці мастака першапачаткова моцны ўплыў сімвалізму і стылю мадэрн (асабліва Густава Клімта). У пачатку 1920-х гадоў Казараці прымае метафізічны рэалізм Джорджа дэ Кірыка і выкарыстоўвае яго прынцыпы прасторавай пабудовы на палатне. Пазней у 1920-я гады вывучаў мастацтва Адраджэння (асабліва працы П’ера дэла Франчэска). Пісаў нацюрморты, жанравыя і рэлігійныя палотны, жаночыя партрэты і карціны ню; працаваў таксама як тэатральны мастак.

Зноскі

  1. а б Felice Casorati
  2. а б Felice Casorati // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.