Фоглер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фоглер 14 ст. з каморай і колцамі для стацыянарнага лафета, від збоку і разрэз. Пд. Віяле-ле-Дзюка.

Фо́глер (ням.: Vögler, Kammerbüchse, Pulversack, фр.: veuglaire, польск.: foglerz) — еўрапейскі тып лёгкай кавана-жалезнай гарматы са зменнай зараднай каморай; першы вядомы тып казназараднай гарматы. Тып з'явіўся ў канцы 14 ст., шырока ўжываўся ў Заходняй Еўропе 15 ст., пераважна для абароны ўмацаванняў, і выйшаў з ужытку пад канец 15 ст.

Гл.далей: гуфніца, тарасніца, бамбарда, гакаўніца.

Гармата мацавалася на стацыянарным (козлы, да якіх руля прымацоўвалася за свае колцы) або на простым двухколавым лафеце з заднім упорам (часам, лафет меў дугавы механізм вертыкальнага навядзення) і канструктыўна складалася з рулі, адкрытай з абодвух канцоў, і зменнай, адкрытай з аднаго канца зараднай каморы, якая перад стрэлам устаўлялася ў рулю ззаду і замацоўвалася, напрыклад, клінам і ўпорам. Наяўнасць дзвюх або болей камораў дазваляла весці параўнальна часты і бесперапынны агонь (30 стрэлаў за дзень у фоглерах 1-й пал. 15 ст.[1]). Цела гарматы выконвалася з каванага жалеза, паводле гарматнай тэхналогіі 15 ст., што паніжала эфектыўнасць канструкцыі — з-за страт парахавых газаў праз шчыліны між недакладна дапасаванымі каморай і руляй. Лафет(руск.) бел. мог быць стацыянарным або двухколавым.

Зноскі

  1. Polska bron... С.22.

Літ.:
  • Stanisław Kobielski. Polska broń palna. Zakład narodowy im. Ossolińskich, Wrocław, 1975. 201 c.
  • Harald Skala. Geschichte der k. k. Artillerie.