Фолькстэатр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фолькстэатр уначы

Фолькстэатр (ням.: Volkstheater, літар. «народны тэатр») заснаваны ў 1889 годзе па просьбе жыхароў Вены, у тым ліку драматурга Людвіга Анцэнгрубера і мэбельшчыка Міхаэля Танета як папулярная процівага Бургтэатру. Размешчаны ў Нойбау, сёмым раёне горада.

Тэатр быў заснаваны з мэтай папулярызацыі класічных і сучасных п'ес сярод шырокіх пластоў гараджан. У рэпертуар уваходзяць як класічныя творы, так і больш сучасныя працы, з адменным упорам на працы аўстрыйскіх аўтараў, у тым ліку Фердынанда Раймунда і Іагана Нестрая.

У 2005 годзе Фолькстэатр адкрыў сцэну-філіял пад назвай «Фолькстэатр Хундштурм» (Volkstheater Hundsturm) у Маргарэтэне, пятым раёне Вены. Яна выкарыстоўваецца для пастаноўкі твораў эксперыментальнага тэатра.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 48°12′19″ пн. ш. 16°21′24″ у. д. / 48.205278° пн. ш. 16.356667° у. д. (G) (O) (Я)