Маскоўскі тэатр «Сучаснік»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маскоўскі тэатр «Сучаснік»

Маскоўскі ордэна Пашаны дзяржаўны тэатр «Сучаснік» — тэатр у Маскве. Знаходзіцца ў Басманным раёне, па адрасе Чыстапрудны бульвар, дом 19А.

Маскоўскі тэатр «Сучаснік» быў заснаваны групай маладых акцёраў у 1956 годзе. У гады адлігі, выкрыцця культу асобы Сталіна ён стаў першым у СССР тэатрам, народжаным свабодным творчым аб'яднаннем групы аднадумцаў, якія здолелі адстаяць сябе як цэласны мастацкі калектыў. Заснавальнікамі тэатра былі Алег Мікалаевіч Яфрэмаў, Галіна Барысаўна Волчак, Ігар Уладзіміравіч Кваша, Лілія Талмачова, Яўген Еўсцігнееў, Алег Паўлавіч Табакоў, Віктар Сергачоў. Да іх далучыліся і іншыя выпускнікі школы-студыі МХАТ.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Да 1961 г у тэатра не было свайго будынка. Спектаклі ставіліся на сцэнах дамоў культуры і клубаў, два разы на месяц на сцэне філіяла МХАТ. У 1961 г. тэатру быў перададзены яго першы будынак на плошчы Маякоўскага, які вызваліўся пасля пераезду адтуль Маскоўскага тэатра Эстрады. Стары будынак быў знесены ў 1974 годзе. Цяперашні будынак тэатра «Сучаснік» на Чыстапрудным бульвары, пабудаваны ў стылі неакласіцызму з элементамі мадэрна ў 1912—1914 гг. архітэктарам Р. І. Клейнам для кінатэатра «Калізей». Пасля закрыцця кінатэатра і рэканструкцыі, будынак з глядзельнай залай на 800 месцаў перададзены «Сучасніку» у 1974 годзе.