Фонд Вікімедыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Не блытайце з MediaWiki — праграмным механізмам для вэб-сайтаў, якія працуюць па тэхналогіі «вікі»
Фонд Вікімедыя, Сан- Францыска.

Фонд Вікімедыя (англ.: Wikimedia Foundation Inc.) — некамерцыйная арганізацыя, якая забяспечвае матэрыяльную аснову для шэрага інтэрнэт- супольнасцяў, што ствараюць свабодна распаўсюджваемы кантэнт, найболей вядомае з якіх —вольная энцыклапедыя «Вікіпедыя». Дзейнасць Фонду ажыццяўляецца дзякуючы добраахвотным ахвяраванням. Саму працу па стварэнні « вольнага кантэнту» (тэкстаў і малюнкаў, якія распаўсюджваюцца пад ліцэнзіямі GFDL, CC-BY(-SA), ці ж змешчаных у грамадскім набытку) і « вольнага кода» (праграмнага кода, што распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPL) робяць добраахвотнікі з усяго свету.

Пра ўстанову фонду 20 чэрвеня 2003 года абвясціў заснавальнік ужо існавалай тады Вікіпедыі Джымі Вэйлз.

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

Натхнёныя поспехам Вікіпедыі, яе ўдзельнікі прапанавалі адкрыць іншыя сайты, якія працавалі б на падобных прынцыпах для стварэння іншых выглядаў адукацыйных і даведкавых выданняў:

Рада павераных[правіць | правіць зыходнік]

Рада Павераных (Рада давераных асоб) з'яўляецца вярхоўным органам улады Фонду, у якім цяпер 9 чалавек.

Рада складаецца з абраных і прызначаных членаў. Абраныя змяняюцца ў чэрвені ці ліпені, у залежнасці ад даты выбараў, прызначаныя — у снежні.

Аддзяленні фонду[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць Фонду падтрымваецца сеткай з 19-ти «рэгіянальных аддзяленняў» па ўсім свеце, праца якіх таксама забяспечваецца добраахвотнікамі. На дадзены момант існуюць «рэгіянальныя аддзяленні» ў Аўстраліі, Аўстрыі, Аргенціне, Венгрыі, Германіі, Ганконгу, Ізраілі, Інданезіі, Італіі, Нідэрландах, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Тайландзе, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швецыі і Швейцарыі; падчас стварэння —аддзяленні ў Бразіліі і Вялікабрытаніі. Нягледзячы на выкарыстанне тэрміна «рэгіянальныя аддзяленні», гэта незалежныя арганізацыі, якія яднае з «матчыным» Фондам агульная мэта —спрыянне стварэнню і распаўсюджанню ліцэнзійна вольных адукацыйных матэрыялаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гісторыя Вікіпедыі